Заўтра ў Беларусі будзе +20
- 13.10.2018, 12:21
- 5,400
Да 20 градусаў цяпла і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 14 кастрычніка.
Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 1–7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да 2 градусаў. Удзень будзе 14–20 градусаў цяпла.