2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава склалі пратакол за рэпост

3
На гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава склалі пратакол за рэпост
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Позву ў суд музыка пакуль не атрымаў.

Гарадзенская міліцыя распачала адміністрацыйную справу супраць вядомага музыкі і журналіста Алеся Дзянісава.

Днямі ён атрымаў копію пратакола, з якога вынікае, што музыка парушыў ч. 2 арт. 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (выраб або распаўсюд, а таксама захоўванне з мэтай распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства) Беларусі.

Нагодай для адміністрацыйнай справы стала тое, што Дзянісаў зрабіў рэпост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», паведамляе «Гарадзенская Вясна». Цяпер старонка, адкуль зрабіў рэпост Алесь Дзянісаў, заблакаваная, і праверыць факт рэпосту немагчыма. Ніякіх позваў у суд Алесь Дзянісаў пакуль не атрымліваў.

Раней невядомы патэлефанаваў на хатні нумар Алеся Дзянісава, прадставіўся міліцыянтам і паведаміў пра крымінальную справу, якую нібыта распачалі за рэпост.

«Расцэньваю такія паводзіны супрацоўніка праваахоўных органаў як спосаб аказаць на мяне, маю сям’ю псіхалагічны ціск, пазбавіць мяне і маіх блізкіх людзей спакою з мэтай перашкодзіць маёй культурнай дзейнасці ў якасці музыканта групы «DZIECIUKI», – мяркуе Алесь Дзянісаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках