Дыякан Кураеў: РПЦ ужо страціла Беларускую царкву
31- 15.10.2018, 21:42
- 57,518
Беларуская праваслаўная царква паводле дакументаў выходзіць са сферы ўплыву РПЦ.
Дыякан РПЦ Андрэй Кураеў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў, што Расейская праваслаўная царква ўжо страціла беларускую.
- Нейкія асцярогі існуюць у патрыярхата наконт таго, што можам Беларускую праваслаўную царкву неяк страціць і ўкраінскую?
- Увогуле, я б сказаў, што ўжо страцілі.
- Украінскую або беларускую?
- Беларускую. Проста ў гэтым яшчэ не аддалі сабе справаздачу, але страцілі. Таму што гэтая заява Канстанцінопаля, што мы вяртаемся ў статус XVII стагоддзя, азначае, што гэта Беларусі датычыць таксама, таму што Кіеўская мітраполія, яна ўключала ў сябе ўсё, аж да Смаленска з тэрыторыі ад Рэчы Паспалітай.
Іншая справа, што гэту пастанову цяпер нельга выканаць з палітычных матываў. І Лукашэнка не вечны ці нават яго сяброўства з Масквой не вечнае. Таму ўсё роўна, ды, кіраванне Лукашэнкі на пару пакаленняў затармазіла станаўленне беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Але бяда ў тым, што за гэтыя дзесяцігоддзі Масква не стала больш сімпатычнай і прывабнай, вось у чым штука.
- А ўзаемадачыненне паміж БПЦ і Лукашэнкам прыкладна такія ж, як стаўленне паміж Крамлём і патрыярхатам?
- Яшчэ больш смешнае, таму што Лукашэнка публічна абвяшчае сябе атэістам.