28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дарагі» патрыярх: колькі візіт Кірыла каштаваў беларускім епархіям

10
«Дарагі» патрыярх: колькі візіт Кірыла каштаваў беларускім епархіям

На што за два дні можна выдаткаваць гэтыя грошы?

У Менску адбыўся Сінод Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ), па выніках якога расейскія іерархі пастанавілі разарваць стасункі з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Аўтаматычна тое самае зробіць і БПЦ, як частка Расейскай праваслаўнай царквы.

Усе гэтыя багатыя на падзеі тры дні, калі ў Беларусі прысутнічалі чальцы расейскага Сінода, забяспечваліся бесперабойнай лагістыкай і абслугоўваннем гасцей.

Жыллё, абеды, раз'езды, падарункі... Хто гэта ўсё аплачваў? Нешта выдаткоўвала дзяржава, але немалыя грошы сабралі і з цэркваў.

Пра якую ж суму ідзе гаворка?

Наколькі атрымалася высветліць «Нашей Ниве», у гэтым годзе ніякіх пісьмовых загадаў мітрапаліта Паўла пра збор грошай не было, пажаданні выказваліся ў вуснай форме.

Але мы знайшлі лічбы па мінулы візіт патрыярха Кірыла ў Менск і Берасце - гэта было ў 2015-м, з 20 да 22 чэрвеня.

Па колькі ж тады збіраліся беларускія епархіі? Лічбы ўражваюць: за ўсё гэта $100 000!

Мы здабылі адпаведны дакумент, завізаваны мітрапалітам Паўлам тры гады таму. У «Плане ўнясення мэтавых унёскаў на візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага» ад 13.05.2015 за подпісам галоўнага бухгалтара А.І.Кахно фігуруюць такія лічбы.

Епархия Сумма в долларах США
Минская 15 000
Бобруйская 5 000
Борисовская 5 000
Брестская напротив Брестской епархии цифра не стоит, так как патриарх прилетал в Брест, и они несли траты
Витебская 8 000
Гомельская 10 000
Гродненская 7 000
Лидская 5 000
Могилёвская 7 000
Молодеченская 6 000
Новогрудская 5 000
Пинская 10 000
Полоцкая 7 000
Слуцкая 5 000
Туровская 5 000
Всего 100 000

На што за два дні можна выдаткаваць сто тысяч даляраў?

Кіраўнік сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін адказаў «Нашай Ніве», што ён не ў курсе сумы мэтавых унёскаў ні 2015 года, ні 2018 годзе.

«Наколькі мне вядома, у гэтым годзе сума не ўстанаўлівалася і не абмяжоўвалася», - сказаў нам Лепін.

Дасведчаныя людзі кажуць, што цяперашнія ўнёскі маглі быць у агульнай сумай вялікімі, бо ў 2015-м світа патрыярха была больш сціплай - разам з ім не было чальцоў Сінода РПЦ.

Ну і гасцявалі яны даўжэй на адзін дзень.

Шараговых святароў ўразіла шматлікасць аховы патрыярха. За крытыку яе быў адхілены ад служэння менскі бацюшка Аляксандр Шрамко. Раскошны лад жыцця патрыярха Кірыла выклікаў нараканні і раней: яшчэ ў 2012 годзе стала вядома пра яго гадзіннік коштам 30 тысяч еўраў.

Варта адзначыць, што і тады і цяпер асобныя графы расходаў наўпрост фінансаваліся беларускай дзяржавай, напрыклад: у Менску патрыярх Кірыл звычайна прылятае на ўрадавым самалёце беларускага боку, які забірае яго з Масквы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках