28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрутнікі перапісваюць імёны пасажыраў

15
Маршрутнікі перапісваюць імёны пасажыраў

Навошта гэта трэба?

12 кастрычніка ўвайшлі ў дзеянне новыя Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. У Слуцку працуе толькі адзін прыватны «рэгулярнік» (з Менска) паводле часовай дамовы з «Мінаблпасажыртрансам», піша «Кур'ер».

Слуцкія маршруткі дагэтуль возяць пасажыраў як нерэгулярныя вознікі. Яны вымушаныя падладжвацца пад новыя правілы, каб працаваць легальна. Напрыклад, некаторыя кіроўцы пачалі перапісваць імёны, прозвішчы і імёны па бацьку пасажыраў і нават просяць распісвацца. Навошта патрэбныя такія спісы?

Юрый (імя зменена), адзін з прадстаўнікоў слуцкіх маршрутнікаў, распавёў, што «нерэгулярнікі» знайшлі схему, якая, на іх думку, дазваляе ім працаваць у прававым полі.

Як працуе схема

Паводле правіл пасажырскіх перавозак замоўцам можа выступаць юрыдычная або фізічная асоба. Паводле закону нерэгулярны перавозчык і замоўца паслугі павінны ўкласці дамову. Да дамовы павінен прыкладацца спіс, у якім пазначаны асабовыя звесткі ўсіх пасажыраў. Спіс не патрэбны, калі транспарт замаўляюць для вяселляў, юбілеяў і пахаванняў. Ва ўсіх астатніх выпадках у кіроўцы павінен быць спіс пасажыраў.

Са слоў Юрыя, нерэгулярныя вознікі ствараюць фірмы, якія выступаюць у ролі замоўцаў паслугі. У гэтых фірмаў ёсць нумары тэлефонаў, на якія тэлефануюць кліенты і замаўляюць маршрутку. Фірмы збіраюць звесткі пасажыраў і перадаюць спіс кіроўцу. Так павінна быць, але цяпер многія кіроўцы маршрутак проста перапісваюць пасажыраў у маршрутцы на выпадак нечаканай праверкі.

Білетаў няма, ёсць звычайныя чэкі

Слуцкія маршруткі больш не выдаюць квіткі, на якіх напісаны маршрут. Яны прабіваюць звычайны касавы чэк і разам з ім выдаюць пасадачны талон.

Са слоў Юрыя, пасадачны талон патрэбны для падстрахоўкі. «Мінаблпасажыртранс» ужо рассылае па прадпрыемствах Салігорска і Слуцка рэкамендацыі не аплачваць выправы за квіткі «нерэгулярнікаў».

Што кажа пра квіткі падатковая

На гарачай лініі інспекцыі МПЗ Слуцкага раёна растлумачылі, што з 12 кастрычніка нерэгулярныя маршруткі не маюць права выдаваць пасажырам білеты. Але яны абавязаныя прабіваць чэк для кожнага пасажыра (у большасці выпадкаў кіроўцы гэтага не робяць - заўвага рэд.). Пасадачны талон толькі паказвае месца ў маршрутцы, але не з'яўляецца афіцыйным дакументам.

У інспекцыі дадалі, што чэк, які выдаюць слуцкія нерэгулярныя вознікі не пасуе для кампенсацыі выдаткаў выпраў. Паводле інструкцыі Саўміна №35 ад 12.04.2000 года (змены ад 2014 году) кампенсуецца толькі праезд транспартам агульнага карыстання, да якога нерэгулярныя маршруткі не належаць. У дзяржустановах такі чэк бухгалтэрыя дакладна не прыме, а ў прыватных прадпрыемствах - на меркаванне кіраўніка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках