2 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы падоўжыць пераходны перыяд пасля Brexit яшчэ на год

ЕЗ гатовы падоўжыць пераходны перыяд пасля Brexit яшчэ на год

Брусэль зрабіў прапанову Лондану.

Галоўны перамоўнік ЕЗ аб Brexit Мішэль Барн’е адкрыты для падаўжэння пераходнага перыяду пасля выхаду Вялікабрытаніі яшчэ на адзін год.

Пра гэта паведамляе Financail Times.

Барн’е агучыў сваю пазіцыю міністрам замежных спраў у Люксембургу ў аўторак напярэдадні саміту ЕЗ у Брусэлі, які адкрываецца сёння ўвечары.

Ён таксама сказаў міністрам, што да лістапада гатовы прапанаваць новыя ідэі для ўкладання пагаднення з Брытаніяй.

Са звестак выдання, у пытанні мяжы з Ірландыяй Барн’е падтрымлівае пазіцыю "двухузроўневага" падпарадкавання, каб забяспечыць яе адкрытасць пасля Brexit.

Вялікабрытанія выйдзе з ЕЗ 29 сакавіка 2019 года, пасля гэтага мяркуецца двухгадовы пераходны перыяд, які дазволіць плаўна перайсці да новых рэалій у пытанні гандлю. Цягам гэтага часу Вялікабрытанія будзе дзейнічаць паводле правіл ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках