28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі пачынаецца ўтварэнне новага кантынента?

2
На Зямлі пачынаецца ўтварэнне новага кантынента?

Прынамсі, такая версія існуе ў некаторых навукоўцаў.

Велізарная расколіна ў зямлі нечакана з'явілася ў паўднёва-заходняй Кеніі, і яна можа быць першай прыкметай таго, што Афрыка з часам падзеліцца на два кантыненты, піша «Популярная механика».

Мясцовая інфармацыйная крыніца Daily Outlet кажа, што трэшчына ў некаторых месцах дасягае ў глыбіню амаль 15 метраў, а ў шырыню - 20 метраў. Яе даўжыня - некалькі кіламетраў. Яна з'явілася ва Усходне-афрыканскай рыфтавай даліне, якая ідзе ад Афрыканскага рога да самага Мазамбіка. І ў гэтай даліне ёсць мноства слабых месцаў.

Яны выкліканыя рухам зямной кары, і ў такіх месцах узнікаюць расколіны і разрывы. У мясцовым артыкуле распавядаюць, што звычайна такія расколіны запоўненыя вулканічным пылам з гары Ланганот, размешчанай паблізу, але нядаўні лівень размыў увесь пласт, і цяпер расколіна адкрылася.

National Geographic заўважае, што разрывы ў гэтай тэрыторыі становяцца ўсё больш масіўнымі, бо дзве тэктанічныя пліты, Самалійская і Нубійская, аддаляюцца адна ад адной. З часам яны могуць разысціся цалкам, але адбудзецца гэта дзесьці цягам 50 мільёнаў гадоў. Такія разрывы могуць сведчыць аб пачатку кантынентальнага разлому і аб пачатку ўтварэння новага акіянічнага басейна. Гэты працэс падобны на разлом, падчас якога з'явіліся Афрыка і Паўднёвая Амерыка.

Але далёка не ўсе перакананыя ў такой радыкальнай тэорыі. Forbes адзначае, што на гэтай тэрыторыі не было ніякіх сведчанняў пра нядаўнія землятрусы. Геалагічная служба Кеніі мяркуе, што расколіна ўтварылася праз падземную плынь, якая ўзнікла з прычыны моцных ападкаў, што выпалі пасля працяглай засухі і выклікалі эрозію глебы. Праўда, чаму расколіна такая вялікая, служба не ўдакладняе.

Якая б ні была прычына, гэта з'ява ўжо прычыніла нямала клопатаў мясцовым жыхарам. Праз яе ўжо зруйнавалася частка шашы, а сем'і, якія жывуць непадалёк ад расколіны, пачынаюць выязджаць, бо баяцца за сваю бяспеку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках