28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуб Вех: Вільня мае рацыю, што рыхтуецца да інцыдэнтаў на беларускай АЭС

1
Якуб Вех: Вільня мае рацыю, што рыхтуецца да інцыдэнтаў на беларускай АЭС
Якуб Вех

Беларусь не здолее рэалізаваць сцэнар экспарту энэргіі на Захад.

Урад Літвы плануе эвакуяваць шэсць тысяч чалавек у выпадку інцыдэнту на беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы. Чаму ў Вільні рыхтуюцца да найгоршага, што планавалі ў Менску, калі пачыналі праект АЭС. На гэтыя пытанні сайта Сharter97.org адказаў Якуб Вех, экспэрт партала defence24.pl у энэргетыцы з Польшчы.

- Што заахвоціла Вільню падрыхтаваць план эвакуацыі насельніцтва?

Падрыхтоўка плана на выпадак катастрофы на будоўлі атамнай станцыі ў Астраўцы - гэта мудрая пастанова, якую прынялі літоўскія ўлады. Відавочна, што ў Вільні разумеюць, што Беларусь рэалізуе праект такім чынам, што ўвесь час адбываюцца інцыдэнты з парушэннем стандартаў бяспекі. Мне хацелася б нагадаць, што на тэрыторыі будаўніцтва ўжо мелі месца некалькі сур'ёзных інцыдэнтаў, у выніку якіх загінулі людзі. Адным з самых сур'ёзных інцыдэнтаў было здарэнне, калі падчас будаўнічых работ упаў атамны рэактар вагой амаль 300 тон.

Са слоў беларускага боку, ён проста «саслізнуў» з пад'ёмнага крана, другі - таксама па выпадковасці, падчас транспартавання зачапіў апору электраперадачы. Усё гэта не можа не выклікаць асцярог у бяспецы атамнай станцыі ў Астраўцы, размешчанай на адлегласці 50 кіламетраў ад Вільні.

Больш за тое, у чэрвені 2017 года ў літоўскім парламенце нават прынялі адпаведны закон, у якім гаворыцца аб пагрозе, якую нясе будаўніцтва гэтага аб'екта. Таксама ўлады ў Менску абмяжоўваюць магчымасць кантролю будаўніцтва заходнімі экспэртамі. У выніку ўсё дайшло да таго, што Беларусь заявіла пра тое, што забараняе ўезд на сваю тэрыторыю спецыяльнай дэлегацыі Еўрапейскага Парламенту, чальцы якой у красавіку 2017 года мелі намер правесці інспекцыю тэрыторыі, на якой вядзецца будаўніцтва станцыі.

- Навошта, на вашу думку, Беларусь вызначыла будаваць АЭС?

- Першапачаткова АЭС у Астраўцы павінна была выкарыстоўвацца як сродак скарачэння залежнасці Беларусі ад экспарту энэргіі з Расеі. Аднак, час паказаў, што атрымалася з дакладнасцю да наадварот. Менск будуе АЭС на расейскія крэдыты, рукамі расейскіх будаўнікоў і пры выкарыстанні расейскіх тэхналогій. Больш за тое, на АЭС у Астраўцы будзе выкарыстоўвацца расейскае ядзернае паліва.

- Вядома, што Менск меўся экспартаваць электраэнэргію, якую будзе вырабляць АЭС на Захад? Гэты сцэнар па-ранейшаму застаецца актуальным?

- На маю думку, у Беларусі, хутчэй за ўсё, не атрымаецца рэалізаваць сцэнар экспарту электрычнай энэргіі на Захад, бо на гэта не згаджаецца ні Літва, ні Польшча. Экспэрты з абедзвюх гэтых краін прытрымліваюцца думкі, што такое набыццё энэргіі ў беларускага боку магло б выкарыстоўвацца для ўплыву на пастановы ўрада ў Варшаве і Вільні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках