25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка прарвалася да старшыні Слуцкага райвыканкама

5
Актывістка прарвалася да старшыні Слуцкага райвыканкама

Зінаіда Цімошак змагаецца супраць руйнавання старажытнага будынка ў Слуцку.

Случанка Зінаіда Цімошак паспрабавала дастукацца да кіраўніцтва горада, каб руйнаванне старажытнага будынка за цэнтральнай поштай было прыпыненае. Яна распавяла «Кур'еру», пра што паспела пагаварыць з кіраўніком выканаўчай улады.

Зінаідзе Цімошак давялося менавіта прарывацца. Сёння ранкам 18 кастрычніка, група з дзясятка неабыякавых случакоў прыйшла да будынка, які плануецца зруйнаваць. Яны беспаспяхова пагаварылі з Андрэем Драбеням, дырэктарам Слуцкага занальнага вузла электрасувязі (на балансе якога знаходзіцца пабудова). Тры актывісты пакінулі запісы ў кнізе заўваг і прапаноў.

І накіраваліся ў райвыканкам, які знаходзіцца фактычна праз дарогу.

У прыёмнай старшыні Слуцкага райвыканкама ім паведамілі, што сёння ў Андрэя Янчэўскага не прыёмны дзень. Адказам на іх заяву аб тым, што пытанне тэрміновае, была рэкамендацыя звярнуцца ў прыёмны дзень.

Пасля таго, як з кабінета старшыні выйшлі чыноўнікі, Зінаіда Цімошак паспрабавала сама зайсці, але сакратарка засланіла сабой дзверы і папрасіла случанку выконваць парадак. У адваротнае выпадку, заявіла сакратар, яна будзе вымушаная націснуць трывожную кнопку. Яшчэ некалькі хвілін Зінаіда Цімошак чакала, што старшыня яе ўсё ж прыме. Але калі сакратарка патлумачыла, што прыёму не будзе, актывістка накіравалася да дзвярэй і ўвайшла ў кабінет. Сакратар нічога не змагла супрацьпаставіць смеласці Зінаіды Цімошак. Яна толькі патэлефанавала на пост аховы (на першым паверсе) і папрасіла супрацоўніцу міліцыі падняцца наверх. «Тэрмінова», - папрасіла яна праз тэлефон.

Але пакуль міліцыянт падымалася, Зінаіда Цімошак паспела пагаварыць з Андрэем Янчэўскім. І вось пра што:

«Ён паведаміў мне, што я вяду сябе па-хуліганску, бо прыйшла не ў прыёмны дзень. А прыйшла ў незвычайны дзень на прыём.

Я сказала, што цяпер руйнуюць дом старадаўні. І мы не будзем чакаць прыёмнага дня, інакш не будзе пра што гаварыць. І мне не трэба будзе да яго прыходзіць.

Я сказала яму - мы нічога ў вас не просім. Толькі просім прыняць ад нас паведамленне аб тым, каб вы ўмяшаліся і спынілі разбурэнне аднаго, магчыма, з гістарычных дамоў горада Слуцка. Для Слуцка цяпер ужо кожны дом, якому блізу ста гадоў, з'яўляецца гісторыяй.

Таму важна яго захаваць.

Ён сказаў - калі трэба, то захаваем. Калі трэба спыніць, то спынім.

Я кажу - вось гэтага толькі мы і дамагаемся. Больш нічога, а вы нават не захацелі нас прыняць.

А паколькі мне паабяцалі, калі я далей буду прысутнічаць, то, магчыма, выклічуць міліцыю, я проста пакінула кабінет», - распавяла случанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках