25 красавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расейская пенсіянерка падарыла міністру мыла і вяроўку

7
Відэафакт: Расейская пенсіянерка падарыла міністру мыла і вяроўку

«Падарункавы набор» яна набыла ў мясцовай краме за $1,35.

Пенсіянерка перадала міністру працы і сацыяльнага развіцця Новасібірска Яраславу Фралову мыла і вяроўку, паведамляе «Белсат».

«Падарункавы набор» яна набыла ў мясцовай краме за 89 расейскіх рублёў (амаль $1,35). Менавіта на гэтую суму ў рэгіёне плануецца павялічыць пражытачны мінімум для пенсіянераў, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Грамадзянскі патруль» на старонцы «ВКонтакте». Пенсіянерка перадала падарунак праз работніка міністэрства.

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) пенсіянера ў Новасібірску ў 2019 годзе складзе 8814 рублёў (блізу $135). У Беларусі БПМ пенсіянера складае Br 157,5 (амаль удвая менш, чым у Расеі).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках