26 красавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША думаюць аб спыненні яшчэ аднаго ядзернага пагаднення з РФ

5
ЗША думаюць аб спыненні яшчэ аднаго ядзернага пагаднення з РФ

У амерыканскай адміністрацыі збіраюцца перагледзець пагадненне з Расеяй аб скарачэнні ядзерных боегаловак.

ЗША збіраюцца перагледзець дамову аб захадах для далейшага скарачэння і абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III). Як паведамляе liga.net, пра гэта піша выданне Financial Times са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі.

Крыніца сцвярджае, што падаўжэнне пагаднення «малаімавернае».

Гэтую дамову падпісалі прэзідэнты Барак Абама і Дзмітрый Мядзведзеў 8 красавіка 2010 года. Яна ўступіла ў дзеянне 5 лютага 2011-га. Дамова была разлічаная на 10 гадоў з магчымым прадаўжэннем на 5 гадоў.

Пагадненне прадугледжвае скарачэнне ядзерных боегаловак да 1550 адзінак, а таксама балістычных ракет наземнага, марскога і паветранага базавання да 700 адзінак.

Раней сёння стала вядома, што прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп прыняў пастанову аб выхадзе ЗША з дамовы, падпісанай паміж ЗША і СССР у 1987 годзе. Дамова забараняла ядзерныя ракеты наземнага базавання з дыяпазонамі паразы ад 500 да 5500 км.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках