26 красавiка 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Архангельскай вобласці выйшлі на акцыю пратэсту

2
Жыхары Архангельскай вобласці выйшлі на акцыю пратэсту
ФОТА: TASS

Яны пратэстуюць супраць будаўніцтва палігона.

У горадзе Яранску Архангельскай вобласці праходзіць мітынг супраць будаўніцтва палігона, куды сталічныя ўлады плануюць звазіць цвёрдае смецце з Масквы. Акцыю арганізавалі актывісты мясцовага руху "Чысты Яранск", перадае «Радио Свобода».

Ужо ў наступныя два гады на тэрыторыі Ленскага раёна можа з'явіцца смеццевае сховішча ў выглядзе экалагічнага тэхнапарку "Шыес". Улады Масквы плануюць на працягу 20 гадоў штогод складаваць там блізу 500 тысяч тон адкідаў. Гэта 6% ад агульнага аб'ёму цвёрдага смецця, якое ўтвараецца ў Маскве. Для праекта плануецца залучыць 10,5 мільярда рублёў (больш за 160 мільёнаў даляраў) інвестыцый.

Паводле задумы аўтараў праекта з кампаніі "Тэхнапарк", у сталіцы смецце будзе фармавацца ў спецыяльныя ахоўныя брыкеты, якія будуць вырабляцца ў Нямеччыне і Швэцыі. Як заявілі распрацоўнікі, такая ўпакоўка зможа бяспечна захоўвацца на працягу 30 гадоў.

Варыянт пра вываз смецця са сталіцы ў іншы рэгіён узнік пасля "смеццевых" пратэстаў у Падмаскоўі. Першыя пратэсты ў Архангельскай вобласці супраць увозу маскоўскага смецця прайшлі яшчэ ўлетку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках