У ЗША выбралі найлепшыя аптычныя ілюзіі 2018 года
1- 26.10.2018, 21:44
- 13,182
Сярод пераможцаў таксама рознакаляровыя чарвякі і разнастайныя ілюзіі з рухам.
Нейроннае карэляцыйнае таварыства ЗША падвяло вынікі конкурсу на найлепшую аптычную ілюзію гэтага года, і пераможцам аказаўся японскі матэматык Кокічы Сугіхара. Ён прадставіў аптычную ілюзію, дзе 2D-малюнак ператвараецца ў 3D. Сярод пераможцаў таксама рознакаляровыя чарвякі і разнастайныя ілюзіі з рухам. Таму прыгатуйцеся зламаць свой мозг (або вочы), перш чым чытаць гэты тэкст далей, піша medialeaks.ru.
У ЗША завяршыўся штогадовы інтэрнэт-конкурс на найлепшую аптычную ілюзію. Ён праходзіць з 2005 года, і ў ім можа ўзяць удзел любы ахвочы. Галоўным арганізатарам выступае Нейроннае карэляцыйнае таварыства ЗША. Арганізацыя выбірае найлепшыя працы і адказвае за прызавы фонд, і ў гэтым годзе прадстаўнікі змаглі здзівіць адборам фіналістаў, не абраўшы ў выніку ілюзіі з сеціва, што замылілі вочы.
Спачатку ўдзельнікі падаюць заяўкі, потым арганізатары выбіраюць дзесяць фіналістаў і вызначаюць трох пераможцаў. Сёлета трэцяе месца і грашовы прыз у адну тысячу даляраў атрымала работа «Ілюзія вачэй чарвяка».
У роліку маніпулююць двума колерамі на малюнку, робячы іх цямнейшымі і святлейшымі. Праз гэта чалавеку здаецца, што кольцы на чарвяку рухаюцца ў розныя бакі і яго хвост таксама трохі рухаецца.
Папярэджваем: на відэа прысутнічаюць ярка мігатлівыя каляровыя малюнкі і жудасная музыка.
Другое месца і дзве тысячы даляраў заняла праца, якая называецца «Ілюзія руху з паваротам». Яна пачынаецца з паласы, якая рухаецца ўверх, але на заднім фоне ў гіфцы з'яўляюцца плаваючыя кропкі. І цяпер наш мозг думае, што паласа рухаецца направа.
Пасля паласа ператвараецца ў трохкутнік, а затым адна палова фігуры перакульваецца - і цяпер мы бачым 3D-аб'ект, які рухаецца па спіралі.
Пацешна, але калі кропкі прыбіраюць, мы ўсё адно працягваем назіраць фігуру, якая круціцца.
Нарэшце, першае месца заняў японскі матэматык з універсітэта Мэйдзі і вядомы ілюзіяніст Кокічы Сугіхара. За сваю працу ён атрымаў галоўны прыз у тры тысячы даляраў.
Ілюзія складаецца з 2D-малюнка прамавугольнай структуры з сцяжком у цэнтры. Прастакутнік размяшчаецца на гарызантальнай паверхні пад вызначаным кутом так, што прамыя, якія фактычна плоскія, здаюцца вертыкальнымі.
Калі мы бачым малюнак у нахільным кірунку, наш мозг звычайна карэктуе скажэнне выявы сятчаткі і ўспрымае нармальную трохмерную мадэль. Аднак гэта магчыма толькі тады, калі мы ведаем вымярэнне 3D-аб'екта, які прадстаўлены на малюнку.