10 жнiўня 2026, панядзелак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін удар па Газпраму: Італія дала згоду на будаўніцтва TAP

3
Яшчэ адзін удар па Газпраму: Італія дала згоду на будаўніцтва TAP

Газаправод знізіць залежнасць ЕЗ ад расейскага газу.

Супраць будаўніцтва газаправода актыўна выступала папулісцкая прарасейская партыя «Рух пяці зорак», якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю краіны, пра гэта паведамляе DW.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ у пятніцу, 26 кастрычніка, даў зялёнае святло з боку Італіі на будаўніцтва Трансадрыятычнага газаправода (TAP).

«Больш немагчыма ўмешвацца ў гэты праект, які быў запланаваны папярэднім урадам і нясе ў сабе абавязанні», - адзначыў кіраўнік урада Італіі. Контэ дадаў, што стварэнне перашкодаў будаўніцтву газаправода можа каштаваць Італіі «дзясяткаў мільярдаў еўраў».

Трансадрыятычны газаправод - гэта апошняя частка 40-мільярднага Паўднёвага газавага калідора, які будзе дастаўляць азербайджанскі газ у Італію. Першыя пастаўкі блакітнага паліва з Каспійскага мора былі запланаваны на 2020 год, але супраціў з італьянскага боку зарадзіў сумневы ў рэалізацыі праекта.

Трансадрыятычны газаправод коштам у 4,5 мільярдаў еўраў разглядаецца як стратэгічны праект для ЕЗ, закліканы знізіць залежнасць блока ад расейскага газу. Маршрут каспійскага газу будзе пралягаць ад Азербайджана праз Турцыю, Грэцыю, Албанію і Адрыятычнае мора да поўдня Італіі. А ўжо адтуль газ будзе трапляць у іншыя краіны ЕЗ па ўжо наяўнай газаразмеркавальнай сістэме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках