10 траўня 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арол беларускіх балотаў: арнітолагі назвалі птушку 2019 года

2
Арол беларускіх балотаў: арнітолагі назвалі птушку 2019 года

Гэта адзін з самых рэдкіх драпежных відаў у Еўропе.

Арнітолагі выбралі крылаты сімвал наступнага года, ім стаў вялікі арлец. Гэта адна з самых рэдкіх драпежных птушак у Еўропе, але ў беларускіх лясах жыве ці ледзь не найбуйнейшая папуляцыя ў свеце. Пра гэта паведамляе таварыства «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Вялікаму арляцу пагражае глабальнае знікненне. Адна з найбольшых папуляцыі віду гняздуецца ў Беларусі: блізу 120-150 пар, а гэта больш, чым ва ўсім Еўразвязе.

Птушкі любяць глухія месцы ў нізінных балотах. Асцерагаюцца набліжэння чалавека, праз чаго могуць нават пакінуць гняздо з птушанятамі.

ГЭТЫЯ АРЛЯЦЫ ЛЮБЯЦЬ ГЛУХІЯ МЯСЦІНЫ НА БАЛОТАХ І ЛЯ БАЛОТ, ВЕЛЬМІ БАЯЦЦА ТУРБАВАННЯ ЧАЛАВЕКАМ

«Будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах, збор ягад на гнездавых участках — гэта ўсё негатыўныя фактары. Таксама пагрозу нясе памяншэнне разнастайнасці відаў ахвяр у месцах палявання птушкі - кулікоў, пастушковых, качак. Гэта агульная тэндэнцыя па ўсім Палессі», - распавёў кандыдат біялагічных навук Валерый Дамброўскі.

Вялікі арлец ужо паляцеў на поўдзень. Летась арнітолагі замацавалі на 8 асобінах перадатчыкі, каб сачыць за іх міграцыяй і зімоўкай у Грэцыі і Афрыцы на карце.

Кампанію «Птушка года» праводзяць з 2000 года, каб звярнуць увагу людзей на праблемы дзікіх птушак. На працягу года праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя канкрэтнаму віду, да іх могуць далучыцца дарослыя, дзеці. Летась галоўнай птушкай быў названы чорнагаловых шчыгол.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках