Bellingcat і The Insider раскрылі асобу Пятрова
59- 8.10.2018, 21:56
- 43,442
Гэта лекар з ГРУ Аляксандр Мішкін.
Сапраўдныя імя і прозвішча Аляксандра Пятрова, якога Вялікабрытанія падазрае ў атручванні Сяргея Скрыпаля, - Аляксандр Мішкін, высветлілі Bellingcat і The Insider. Таксама як і Анатоль Чапіга, ён - супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба (былое ГРУ).

Мішкін нарадзіўся ў 1979 годзе ў вёсцы Лойга ў Архангельскай вобласці і атрымаў медыцынскую адукацыю ў вайсковай акадэміі. Падчас навучання яму прапанавалі працаваць у ГРУ, і да 2010 года Мішкін пераехаў у Маскву, дзе атрымаў новыя дакументы і легенду на імя Аляксандра Пятрова. Следчыя адзначаюць, што ў адрозненне ад Руслана Башырава, у легендзе Пятрова многае запазычанае з рэальнай біяграфіі Мышкіна - імя, імя па бацьку, родны горад, імёны бацькоў.
Bellingcat і The Insider заяўляюць, што высветлілі асобу Мышкіна на падставе звестак «шматлікіх крыніц», знаёмых з ім.
