Чарчэсаў: Калі іду ў душ з гульцамі нацыянальнай каманды Расеі, часам думаю, ці не ў турме я
4- 11.11.2018, 20:54
- 21,565
ФОТА: CHARTER97.ORG
Галоўны трэнер каманды РФ у футболе распавёў пра дысцыпліну ў камандзе.
Галоўны трэнер каманды Расеі Станіслаў Чарчэсаў распавёў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild am Sonntag (пераклад - ""Чемпионат"), што ён не прыхільнік жорсткай дысцыпліны для футбалістаў нацыянальнай каманды:
"У нас ёсць прымаўка: "Свабода, але з адказнасцю і канцэнтрацыяй". Вядома, ёсць вольны час, мы ж не ў войску. Але мы таксама і не ў дзіцячым садку. Кожны павінен клапаціцца пра сябе. Яны не могуць сядзець у сацсетках ці гуляць за кампутарам па начах. Калі яны ўсё адно зробяць гэта, а затым не будуць трэніравацца з поўнай самааддачай, то павінны несці адказнасць. Ніхто не павінен спазняцца на сустрэчу або ад'езд каманды, але гэтага не здаралася цягам двух гадоў, пакуль працую трэнерам каманды.
Раней мяне раздражняла, калі мае гульцы бавіліся ў тэлефонах. Сёння ў мяне ў самога іх два. Або тату. Раней я думаў, што татуяванымі бываюць толькі злачынцы. Нават сёння, калі іду ў душ, часам даводзіцца думаць пра тое, знаходжуся я ў раздзявальні або ў турме. Але агулам да гэтага таксама звык".