Беларусы атрымліваюць дзіўныя паведамленні пра пераразлік «камуналкі»
1- 12.08.2026, 16:33
- 1,426
Што гэта?
Тэлефонныя махляры прыдумалі чарговую схему несумленнага заробку на даверлівых беларусах. Прама цяпер ідзе масавая рассылка праз SMS і дамавыя чаты аб нейкім новым пастанаўленні Урада. Людзям прапануюць зрабіць пераразлік камунальных плацяжоў. Але ўсё гэта — падман.
Як працуе схема? Змест паведамленняў наступны: «Новае пастанаўленне Урада аб зніжэнні тарыфаў на электраэнергію, ваду і ацяпленне прынята заднім чыслом. Вы можаце вярнуць да 1000 рублёў. Звяртайцеся ў тэлеграм-бот».

Часта рассылка ідзе нібыта ад суседзяў, якія ўжо атрымалі такую выплату і проста дзеляцца радасцю з блізкімі. Даверлівыя людзі пераходзяць у тэлеграм-бот, выконваюць патрабаванні. Легенда такая: каб вярнуць грошы, трэба ўдакладніць персанальныя даныя, увесці нумар рахунку для вяртання і замацаваць усё гэта электронным індывідуальным кодам з паведамлення.
А далей адбываецца вось што:
— Як толькі ахвяра западазрыць, што ў боце адбываецца нешта нядобрае, з ёй звяжацца нейкі «таварыш маёр» і паведаміць: «Вы толькі што адправілі інфармацыю ў тэлеграм-канал, на вас заведзеная крымінальная справа. Выхад ёсць, таму і пішу ў інтэрнэце, магу дапамагчы адмазаць, сума 10 тысяч рублёў, скажу, дзе пакінуць».
Людзі ў стане стрэсу гатовыя на ўсё, і грошы часта сыходзяць да махляроў. Таму важна памятаць правіла: ботам або спецыялістам падтрымкі нельга разгалошваць персанальныя даныя, а таксама паведамляць коды з SMS. Як толькі ў размове або ў перапісцы з’яўляюцца фразы-маркеры: «З вамі звяжацца супрацоўнік МУС або Следчага камітэта», «У дачыненні да вас праводзіцца праверка», — размову неабходна скончыць.