7 траўня 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бессаромнікі!»: Як берасцейцы адбівалі «ліса» ў АМАПа

18
«Бессаромнікі!»: Як берасцейцы адбівалі «ліса» ў АМАПа

Жанчыны прапанавалі перацяць дарогу міліцэйскаму аўто.

Чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці скончылася затрыманнем. На гэты раз АМАП схапіў чалавека ў роставай ляльцы ліса, паведамляе «Белсат».

Берасцейцы неаднаразова запрашалі на акцыі старшыню берасцейскага аблвыканкама Анатоля Ліса - каб ён сустрэўся з людзьмі. Але чыноўнік да людзей так і не выйшаў.

Тады пратэстоўцы, магчыма, наважылі пакпіць з кіраўніка вобласці і адзелі аднаго са сваіх прыхільнікаў у ... строй ліса. Пасля акцыі чалавек у строі сеў у аўто, якое недалёка ад плошчы затрымала міліцыя, а сам чалавек-ліс быў затрыманы АМАПам.

Берасцейцы спрабавалі адбіць «ліса» ў міліцыі. «Бессаромнікі! Што вы робіце? Дзеці з ім гулялі. У вас дзяцей няма, у вас нічога няма! Ганьба, фу!», - так адрэагавалі на затрыманне «ліса» ўдзельнікі акцыі.

Жанчыны прапанавалі заблакаваць дарогу міліцэйскаму аўто. «Стойце на месцы! Хай і яны стаяць», - заклікалі ўдзельніцы акцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках