8 траўня 2024, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Даляр можа прыкметна падаражэць

Эканаміст: Даляр можа прыкметна падаражэць

Сітуацыя на валютным рынку Беларусі мяняецца.

Мінулы валютны тыдзень быў дастаткова спакойны для беларускага рубля. За кошт зніжэння расейскага рубля наш змог нават трохі ўмацавацца. Чаго чакаць на наступным тыдні? Для сайта myfin.by сітуацыю каментуе Вадзім Ёсуб, старшы аналітык кампаніі «Альпары».

- На мінулым тыдні беларускі рубель умацаваўся да валютнага кошыку. Дынаміка асобных валют, як звычайна, падпарадкоўвалася таму, што адбывалася на замежных рынках. Там адбываліся досыць актыўныя рэчы: сур'ёзна ўмацоўваўся даляр да іншых сусветных валют, уключаючы еўра.

Актыўна падаў расейскі рубель. Валютная пара еўра/даляр знізілася з 1,1430 да 1,1340, ці на 0,9%.

Пры гэтым нават еўра падаражэў да расейскага рубля на 1,2%, а даляр падаражэў да расейскага рубля на 2,1%. Пры гэтым упершыню з сярэдзіны верасня даляр да расейскага рубля дасягнуў 67 рублёў. Гэта адбывалася на фоне прыкметнага падзення нафтавых катыровак.

Нафта маркі Brent апусцілася ніжэй за $70 даляраў за барэль упершыню з першай паловы красавіка.

На гэтым фоне да беларускага рубля за тыдзень даляр падаражэў на 0,78%, еўра знізіўся на 0,09%, расейскі рубель знізіўся да беларускага на 1,25%.

Думаю, асноўныя замежныя тэндэнцыі захаваюць сваю сілу і на наступным тыдні. Гаворка ідзе, па-першае, пра рост амерыканскай валюты да ўсіх іншых. Па-другое, пра зніжэнне расейскага рубля.

У выніку даляр можа падаражэць да 2,15, еўра істотна не зменіцца і застанецца на ўзроўні 2,42, расейскі рубель можа патаннець да 3,15 беларускіх рублёў за 100 расейскіх рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках