15 снежня 2018, Субота, 22:52
Дзякую вам
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Няхай бандыты ў мантыях не пытаюцца, ці давяраю я cуду

5
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Cуд адмовіў актывісту «Еўрапейскай Беларусі» ў пазове супраць Златы Савоставай.

Намесніца старшыні суда Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк толькі што адмовіла актывісту грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леаніду Кулакову ў распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Златы Савоставай, якая ўчыніла наезд на яго падчас акцыі каля рэстарацыі ў Курапатах 27 чэрвеня. Прадстаўнік пракуратуры Аксана Саковіч пасля працэсу дадала: "Сам вінаваты - няма чаго пад аўто кідацца", паведамляе Telegram-канал "Баста".

- Хай больш у мяне бандыты ў мантыях не пытаюцца перад працэсам, ці давяраю я суду. Улады фактычна даюць дабро крымінальным элементам на самасуд над актывістамі.

Прадстаўніца пракуратуры так і не адказала на пытанне, ці маюць права кіроўцы збіваць пешаходаў і пакідаць месца ДТЗ.

У маёй справе былі фальсіфікаваныя вынікі судмедэкспэртызы, падазраю, што была дадзеная адпаведная каманда. Суд адмовіўся выклікаць у якасці сведак лекараў, якія ставілі дыягназ аб пераломе рукі, судмедэкспэрта. Ніхто мне так і не патлумачыў, дзякуючы чаму я насіў гіпс і паўгода хаджу з хворай рукой.

Суддзяў і пракурораў, якія выносяць такія пастановы, пасля змены ўлады будуць судзіць як суўдзельнікаў злачынстваў супраць народа, - заявіў Леанід Кулакоў пасля працэсу.