10 траўня 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ спрабавала забараніць АЗХЗ называць вінаватых

3
РФ спрабавала забараніць АЗХЗ называць вінаватых

Аднак АЗХЗ захавала за сабой права выяўляць вінаватых у хімічных атаках.

Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) можа і надалей выяўляць вінаватых у хімічных атаках. Прапанова Расеі і Кітая пазбавіць арганізацыю гэтых паўнамоцтваў была адхіленая ў аўторак, 20 лістапада, пераважнай большасцю дэлегатаў канферэнцыі краін - удзельніц АЗХЗ у Гаазе, паведамляе DW.

Напярэдадні прадстаўнікі ЗША і Вялікабрытаніі абвінавацілі Маскву ў спробах перашкодзіць барацьбе супраць прымянення хімічнай зброі. Са слоў пастаяннага прадстаўніка ЗША Кенета Уорд, у імкненні схаваць інфармацыю аб тым, што віна за большасць газавых нападаў у Сірыі ляжыць на ўрадзе ў Дамаску, «Расея спрабуе схаваць праўду».

У цяперашні час АЗХЗ працуе над фармаваннем экспэртнай групы, якая павінна ўсталяваць вінаватых ва ўжыванні хімічнай зброі, перш за ўсё ў Сірыі.

Нягледзячы на супраціў Расеі і яе хаўруснікаў, на экстранай сесіі АЗХЗ у чэрвені была прынятая рэзалюцыя, якая дазваляе АЗХЗ называць вінаватых. Да 2017 года адпаведным мандатам валодала група экспэртаў ААН і АЗХЗ, аднак праз тое, што Расея наклала вета пры галасаванні ў Радзе бяспецы ААН, гэты мандат не быў працягнуты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках