24 красавiка 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр рэжысёр Нікалас Роўг

Памёр рэжысёр Нікалас Роўг
НІКАЛАС РОЎГ НА КІНАФЭСЦЕ Ў КАРЛАВЫХ ВАРАХ

Вядомы брытанскі рэжысёр памёр у 90 гадоў.

Брытанскі кінарэжысёр Нікалас Роўг памёр у 90 гадоў, паведаміла ягоная сям'я. За 60 гадоў, аддадзеных кінамастацтву, ён набыў рэпутацыю арыгінальнага і супярэчлівага мастака. Самым вядомым ягоным фільмам, што выклікаў дыскусіі, сярод іншага, праз адкрытыя сэксуальныя сцэны, стаў псіхалагічны трылер "А зараз не глядзі". Сярод іншых самых вядомых фільмаў Роўга крымінальная драма "Прадстаўленне" з Мікам Джагерам і навукова-фантастычны фільм "Чалавек, які ўпаў на Зямлю" з Дэвідам Боўі, перадае svoboda.org.

У публікацыях брытанскай прэсы, прысвечаных памяці Нікаласа Роўга, ён названы адным з найбольш арыгінальных майстроў кіно, якія калі-небудзь тварылі ў Вялікабрытаніі.

Сваю кар'еру ў кіно Нікалас Роўг пачынаў хлопчыкам з хлопаўкай, затым працаваў аператарам. Ён нязменна бараніў свой пункт гледжання, за што, напрыклад, быў звольнены рэжысёрам Дэвідам Лінам яшчэ падчас падрыхтоўкі да здымак "Доктара Жывага" (1961).

Пазней Роўг з'ехаў у Аўстралію. У 1973 году зняў свой самы вядомы фільм "А зараз не глядзі". У апошнія гады творчай кар'еры некаторыя ягоныя фільмы - напрыклад, "Эўрыка" з Мікі Руркам (1983) і "Халодны рай" (1991) адчувалі цяжкасці з распаўсюджваннем, а іншыя творы ацэньваліся як блізкія да "звычайных эратычных камедый".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках