25 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка падае ў адстаўку з пасады генпракурора Украіны

21
Луцэнка падае ў адстаўку з пасады генпракурора Украіны
ЮРЫЙ ЛУЦЭНКА

(Aбноўлена) Парламент разгледзіць пытанне аб ягонай адстаўцы на гэтым тыдні.

Юрый Луцэнка заявіў, што падае ў адстаўку з пасады генпракурора Украіны.

Як піша «Новое время», пра гэта ён сказаў падчас справаздачы ў Радзе паводле справы забойства актывісткі Кацярыны Гандзюк.

«Каб не было ніякіх сумневаў, што за ўладу ніхто не чапляецца, я сёння падаю заяву прэзідэнту Украіны аб адстаўцы, і вы ў парламенце павінны разгледзець гэтае пытанне», - дадаў Луцэнка.

Ён таксама папрасіў разгледзець пытанне аб ягонай адстаўцы на гэтым тыдні.

4 лістапада стала вядома пра смерць супрацоўніцы Херсонскай гарадской рады, актывісткі Кацярыны Гандзюк. У Кіеве каля будынка МУС прайшла акцыя памяці актывісткі.

У ЕЗ заклікалі аддаць пад суд датычных да яе смерці.

Напад на Кацярыну Гандзюк, якая выконвае абавязкі кіраўніка спраў Херсонскай гарадской рады быў учынены 31 ліпеня ў Херсоне. Невядомы абліў яе сернай кіслатой, у выніку чыноўніца атрымала хімічныя апёкі тулава, рукі і твару (больш за 35% цела).

Чыноўніцу з апёкамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной клінічнай лякарні, а затым перавялі ў Кіеў. Медыкі ацэньвалі яе стан як стабільна цяжкі.

Чатырох падазраваных (непасрэднага выканаўцу замаху, пакупніка сернай кіслаты і дваіх мужчын, якія падазраюцца ў арганізацыі і суўдзеле ва ўчыненні замаху на забойства) суд арыштаваў на 60 дзён без права ўнясення закладу. Пятага суд адпусціў пад кругласутачны хатні арышт з нашэннем электроннага сродку кантролю.

4 лістапада паліцыя перакваліфікавала крымінальную справу, у якой расследуецца напад на херсонскую актывістку, на артыкул Крымінальнага кодэкса «Наўмыснае забойства».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках