Наварасійск застаўся без вады
2- 12.08.2026, 11:55
- 2,206
Горад атакавалі сотні дронаў.
Горад Наварасійск з насельніцтвам больш за 260 тыс. чалавек застаўся без водазабеспячэння пасля масіраванай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. У выніку налёту быў пашкоджаны магістральны трубаправод, паведамілі ў Аўтаномнай цеплаэнергетычнай кампаніі (АТЭК). Пры гэтым у жылыя дамы дзеля «стабільнай і бяспечнай» працы абсталявання перасталі падаваць не толькі халодную, але і гарачую ваду. Жыхарам паабяцалі аднавіць водазабеспячэнне пасля «з'яўлення тэхнічнай магчымасці для запуску абсталявання», піша The Moscow Times.
Да гэтага мэр Наварасійска Андрэй Краўчанка паведаміў, што падчас атакі дроны пашкодзілі 21 жылы дом і чатыры прадпрыемствы. Загінуў васьмігадовы хлопчык, яшчэ восем чалавек, у тым ліку адно дзіця, былі параненыя. Адна з мэтаў беспілотнікаў — Наварасійскі збожжавы тэрмінал. Над ім пасля удараў падымаўся дым, а размешчаную побач Магістральную вуліцу заліло вадой з перабітага трубаправода, піша Astra. У кампаніі «Дземетра-Холдынг», якая валодае тэрміналам, пацвердзілі, што аб'ект атрымаў пашкоджанні, але адмовіліся паведаміць падрабязнасці. Паводле інфармаванай крыніцы Reuters, тэрмінал прыпыніў працу.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб правядзенні Сіламі абароны «унікальнай аперацыі» па паражэнні ваенна-марской базы РФ у Наварасійску з дапамогай дронаў «Паляніца», ракет «Нептун» і марскіх безэкіпажных сістэм.