12 жнiўня 2026, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлефонныя махляры падманулі мінчанку пад выглядам яе кіраўніка

1
Тэлефонныя махляры падманулі мінчанку пад выглядам яе кіраўніка

Яны напісалі ёй у мэсэнджары.

27-гадовая мінчанка пералічыла махлярам каля 2 000 рублёў. Яны пісалі ёй ад імя яе кіраўніка, тэлефанавалі ад імя супрацоўнікаў КДБ і Нацбанка, піша адзін з тэлеграм-каналаў сілавікоў.

Усё пачалося з таго, што мінчанцы ў мэсэнджары напісалі ад імя кіраўніка арганізацыі, у якой яна працуе. Раней беларуска не перапісвалася з кіраўніком у мэсэнджары, аднак імя і фота профілю супадалі з рэальнымі дадзенымі, і яна паверыла паведамленню.

«Кіраўнік» папрасіў супрацоўніцу пагаварыць з «куратарам з КДБ».

Той падчас званка праз мэсэнджар заявіў, што ў арганізацыі адбылася ўцечка персанальных дадзеных, і з-за гэтага махляры могуць спісаць сродкі з рахункаў супрацоўнікаў. Да званка падключыўся «спецыяліст па фінансавых пытаннях», ён сказаў, што з рахунку мінчанкі зламыснікі спрабавалі спісаць 5 000 рублёў, і для захаванасці лепш перавесці грошы «на рахункі Нацбанка» на некалькі гадзін. У выніку жанчына пералічыла махлярам грошы.

Пазней ёй патэлефанавалі сапраўдныя супрацоўнікі банка — расказалі пра падазроныя аперацыі па рахунку і параілі звярнуцца ў міліцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках