12 жнiўня 2026, Серада, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць дыктатуры: хакеры «паклалі» блізу сотні дзяржаўных сайтаў Габона

1
Супраць дыктатуры: хакеры «паклалі» блізу сотні дзяржаўных сайтаў Габона

Такім чынам у хакерскай групе Anonymous хацелі паказаць сваё стаўленне да афрыканскай дыктатуры.

Групоўка хакераў Anonymous учыніла серыю DDoS-нападаў на ўрадавыя сайты Габона. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на iAfrikan.

Паводле інфармацыі выдання, такім чынам хакеры хацелі паказаць сваё стаўленне да дыктатуры ўладаў Габона і асабіста да прэзідэнта афрыканскай краіны Алі Бонга.

«#Anonymous заўсёды будуць супраць дыктатуры. Мы змагаемся за людзей, за маўклівых і за тых, хто не ідзе ў нагу з тэхналагічным прагрэсам», - заявілі ў Twitter хакеры.

Гэта ўжо не першая DDoS-атака Anonymous у Афрыцы. Хакеры ўжо прыкладвалі свае рукі да «падзення» ўрадавых сайтаў ПАР, Зімбабвэ і Нігерыі. Пры гэтым, яны заўсёды падкрэсліваюць, што іх мэта - не сур'ёзна нашкодзіць чыноўнікам, а паказаць сваю незадаволенасць іх дзеяннямі.

Хакерская групоўка Anonymous была створаная прыблізна ў 2003 годзе. З тых часоў яны не раз учынялі напады на ўрадавыя сайты і нават старонкі Ісламскай дзяржавы ў сацсетках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках