12 жнiўня 2026, Серада, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі спажываць на 20% больш мабільнага трафіку

1
Беларусы сталі спажываць на 20% больш мабільнага трафіку

Як аб’ём трафіку размяркоўваецца па рэгіёнах.

Абаненты беларускіх мабільных аператараў сталі спажываць больш інтэрнэт-трафіку: за першае паўгоддзе 2026 года аб’ём атрыманых дадзеных павялічыўся амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га.

Карыстальнікі спампавалі больш за 710 тысяч тэрабайтаў у бягучым годзе, а ў мінулым — 605 тысяч тэрабайтаў. Таксама паведамляецца, што інфраструктура Адзінай сеткі 4G/5G папоўнілася больш чым на 500 базавых станцый, а іх агульная колькасць перавысіла 8000.

Таксама пашырылі радыёчастотны спектр, вынікае з дакладу beCloud: у дыяпазоне 1800 МГц па ўсёй краіне аб’ём выкарыстоўванага спектру быў павялічаны на 10 МГц і дасягнуў 40 МГц. У Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцях у дыяпазоне 800 МГц — з 10 МГц да 20 МГц, што дазволіла паскорыць мабільны інтэрнэт, паведамляе аператар.

Вось як аб’ём трафіку размяркоўваецца па рэгіёнах.

«У межах зваротаў грамадзян» працягвалася мадэрнізацыя Адзінай сеткі 4G/5G, гаворыцца ў дакладзе; пазітыўныя змены закранулі карыстальнікаў 325 населеных пунктаў Беларусі.

Паводле звестак beCloud, сёння паслугамі мабільнага інтэрнэту чацвёртага і пятага пакалення карыстаюцца больш за 7 400 000 беларускіх абанентаў. 77,2% мабільнага трафіку перадачы дадзеных ідзе менавіта праз Адзіную сетку, якая пакрывае 94,6% тэрыторыі Беларусі і забяспечвае сувяззю 99,6% насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках