2 траўня 2024, Чацвер, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Чарговы выбрык Пуціна можа выйсці яму бокам

6
The Hill: Чарговы выбрык Пуціна можа выйсці яму бокам

«Паўночны струмень - 2» можа стаць ахвярай перамудрыўшага кіраўніка РФ.

Нямеччына пазіцыянуе сябе ў якасці сумлення Еўропы. Яна прымае ўцекачоў і лае тых, хто гэтага не робіць. Яна сцвярджае, што засцерагае еўрапейскае адзінства ад дзяржаў-раскольнікаў і высмейвае Амерыку за тое, што тая абрала ў прэзідэнты гандляра нерухомасцю, піша выданне The Hill (пераклад – inosmi.ru).

Але Нямеччына, гэтая самаабвешчаная мясціна еўрапейскіх каштоўнасцяў, таксама з'яўляецца краінай, дзе жывуць Putin Versteher (якія разумеюць Пуціна). І карпаратыўная Нямеччына гатовая аддаць Крамлю найвялікшую перамогу ў «трубаправоднай палітыцы».

Трубаправод «Паўночны струмень - 2» коштам 10 мільярдаў даляраў атрымаў у Нямеччыне ўсе неабходныя дазволы і пацверджанні. Пасля яго ўводу ў строй Нямеччына стане Еўрапейскім хабам для перапампоўвання таннага расейскага газу.

Нямецкія прыхільнікі Пуціна паўтараюць ягоную заяву аб тым, што «Паўночны струмень - 2» «несумненна абсалютна вольны ад палітыкі...і з'яўляецца чыста камерцыйным праектам». Гэта сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці. «Паўночны струмень - 2» павінен раскалоць Еўропу напалам і прынесці значныя эканамічныя страты Украіне, няўдачы якой сталі для Пуціна найвышэйшым прыярытэтам.

Нямеччына была адзінай краінай, якая падтрымлівае праект трубаправода «Паўночны струмень – 2», які будуюць Расейскі газавы манапаліст «Газпром» і нямецка-аўстрыйскія энэргетычныя гіганты. Яны пракладваюць трубы па дне Балтыйскага мора, каб расейскі газ ішоў наўпрост у Нямеччыну. Гэты газаправод зменіць кірунак газавых плыняў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, і з часам транзіт газу праз Украіну спыніцца.

Пагадненне аб «Паўночным струмені - 2», падпісанае без кансультацый з ЕЗ, не адпавядае энэргетычнай палітыцы Еўразвязу, прынцыпамі якой з'яўляюцца дыверсіфікацыя, незалежныя крыніцы паставак у невялікія краіны і правядзенне агульнаеўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Расеі ды Украіны.

Праект «Паўночны струмень - 2» падтрымала кіроўная кааліцыя Ангелы Мэркель. Газаправод павінен увайсці ў строй у 2019 годзе. Здавалася, што гэта пытанне вызначанае, пакуль Пуцін 25 лістапада не распачаў дзеянні ў Керчанскай пратоцы, якія парушаюць агульнапрызнаныя нормы. З тых часоў у Нямеччыне раздаюцца галасы, якія патрабуюць перагледзець праект «Паўночны струмень – 2».

У пятніцу Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) стала пераемніцай Мэркель на пасадзе кіраўніка Хрысціянска-дэмакратычнага Звязу, і гэта надало дадатковы стымул ідэі перагляду праекта «Паўночны струмень - 2», які ўплывовая нямецкая газета «Цайт» назвала «замежнапалітычнай катастрофай для Нямеччыны».

У інтэрв'ю перад выбарамі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (яе ўжо назвалі АКК) заяўляла, што хоча «зноўку прааналізаваць палітычную значнасць «Паўночнага струменю - 2». Вось яе словы: «Пакуль у расейскага кіраўніцтва існуе ўражанне, што яно можа паступаць, як яму ўздумаецца, і ніхто яго не спыніць, яно не спыніць свае спробы».

У якасці аднаго з контрзахадаў АКК агучыла ідэю закрыць еўрапейскія парты для расейскіх суднаў. Яна адзначыла, што нават калі «Паўночны струмень – 2» пачне дзейнічаць, у Еўропы ўсё адно захаваюцца рычагі ўплыву, бо яна зможа вызначаць, колькі газу браць у Расеі, а колькі — з іншых крыніц, такіх як амерыканскі ЗПГ.

Каб зразумець, ці сапраўды «Паўночны струмень – 2» патрапіў у бяду, варта задумацца над палітыкай нямецкай кааліцыі. На ўсім працягу пасляваеннай гісторыі Нямеччынай кіравалі кааліцыйныя ўрада. У іх ХДС і СДПГ былі старэйшымі сябрамі, а партыі больш дробныя, такія як «Зялёныя» і «Свабодныя дэмакраты», выступалі ў ролі малодшых партнёраў.

Праз узмацненне антыімігранцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) ні ХДС, ні СДПГ не набралі дастаткова галасоў, каб сфармаваць кіроўную кааліцыю з невялікай партыяй. Замест гэтага яны аб'ядналіся ў складзе хісткай «вялікай кааліцыі», якая можа абрынуцца ў кожны момант, што прывядзе да датэрміновых выбараў.

Пакуль існуе гэтая вялікая кааліцыя, «Паўночны струмень - 2» у адноснай бяспецы. Палітыкі з СДПГ актыўна падтрымліваюць гэты праект, а апошні канцлер з яе шэрагаў (Герхард Шродэр) старшынюе ў Камітэце акцыянераў «Паўночнага струменю – 2» і ўваходзіць у склад праўлення «Газпрому». Таму пазіцыя нямецкага ўрада на сёння такая: «Паўночны струмень - 2» павінен быць пабудаваны, як і планавалася.

Акрамя таго, Нямеччына хваліцца тым, што яна абараніла Украіну, дамогшыся ад Расеі згоды на тое, што частка газу, як і раней, будзе ісці транзітам праз украінскую тэрыторыю.

Апошнія рэгіянальныя выбары ў дзвюх землях сталі катастрофай як для СДПГ, так і для ХДС, асабліва параза ХДС у Баварыі. Сюрпрыз паднесла партыя «Зялёныя». Агульнанацыянальныя апытанні грамадскай думкі ставяць «Зялёных» на другое месца, паказваючы на тое, што гэтая партыя ўсяго на некалькі адсоткаў адстае ад ХДС.

Сутыкнуўшыся з уласнай паразай на выбарах, некаторыя сілы ўнутры СДПГ хочуць выйсці са складу вялікай кааліцыі, каб партыю не абвінавачвалі ў няўдачах урада.

З гэтай прычыны пры АКК ХДС павінна атрымаць устойлівую кааліцыю, калі і цяперашні ўрад пацерпіць няўдачу. Прапанова ХДС адмовіцца ад «Паўночнага струменю – 2» прывядзе кааліцыю да развалу і новых выбараў, а АКК зможа стаць кандыдатам у канцлеры.

На ўсім працягу дэбатаў «Зялёныя» паслядоўна выступалі супраць «Паўночнага струменю – 2». Яны не ўвойдуць у склад кааліцыйнага ўрада з ХДС, калі той будзе за давядзенне будаўніцтва да канца.

Калі «Зялёныя» і далей будуць дамагацца поспехаў на выбарах у рэгіёнах і паводле звестак сацыялагічных апытанняў, ХДС напэўна будзе будаваць сваю перадвыбарчую стратэгію на платформе стварэння кааліцыі з гэтай партыяй, якая выступае супраць «Паўночнага струменю – 2». Адмова ад праекта можа стаць ключавой умовай пагаднення аб фармаванні кааліцыі ХДС і «Зялёных».

Калі Пуцін праваліць важную справу, за якую ўважаецца «Паўночны струмень – 2», гэта стане велізарным пралікам, які заўважаць усе.

Як адзначае АКК, не Нямеччына, а сам Пуцін зноў распаліў спрэчкі аб «Паўночным струмені – 2», заблакаваўшы Азоўскае мора, захапіўшы ўкраінскія вайскова-марскія катэры і абвінаваціўшы ўкраінскіх маракоў у парушэнні закона.

Праз такое беззаконне нямецкім прыхільнікам Пуціна будзе цяжка гаварыць аб тым, што «Паўночны струмень - 2» з'яўляецца звычайнай камерцыйнай угодай. Павінна быць гранічна зразумела, што «Газпром» — гэта не камерцыйнае прадпрыемства, а праваднік расейскай геапалітыкі.

І яшчэ адзін нечаканы паварот. Расея меркавана падтрымала антыімігранцкую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны», чый поспех на выбарах зламаў устойлівую палітычную раўнавагу ў краіне і прывёў СДПГ да катастрофы. А СДПГ была самым надзейным хаўруснікам Расеі ва ўсёй гэтай гісторыі з «Паўночным струменем – 2». Што гэта - чарговая памылка вялікага стратэга Пуціна?

Ёсць яшчэ адзін момант, над якім варта задумацца Вашынгтону. Сумневы з нагоды «Паўночнага струменю - 2» нарастаюць, і ў гэтых умовах амерыканскія санкцыі супраць пяці еўрапейскіх энэргетычных гігантаў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй, могуць напалохаць іх і прымусіць пакінуць карабель, які тоне.

Добрыя дачыненні з ЗША і з іх магутнымі фінансавымі рынкамі значна важнейшыя для гэтых кампаній, чым выгады ад «Паўночнага струменю - 2». Больш за тое, амерыканскія санкцыі будуць папулярныя ва ўсёй Еўропе, асабліва на ўсходзе і ў цэнтры, у Прыбалтыцы і Скандынавіі.

«Паўночны струмень – 2» можа стаць ахвярай перамудрыўшага Пуціна. Што, шахматны гросмайстар губляе навыкі?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках