29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Расея закрывае рынак для беларускіх тавараў

23
Барыс Жаліба: Расея закрывае рынак для беларускіх тавараў
ФОТА: BYMEDIA

Адмоўнае сальда ў гандлі з РФ будзе толькі павялічвацца.

Эканаміст Барыс Жаліба патлумачыў «Радыё Рацыя», чаму павялічваецца адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй.

«На жаль, у 2018 годзе дысбаланс у гандлі таварамі паміж Беларуссю і Расеяй узмацняецца, - заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. - Паводле вынікаў 10 месяцаў адмоўнае сальда ўзаемнага гандлю павялічылася на $3,3 мільярда. Прычына гэтага - мы павольна рухаемся ў развязанні важных для беларускага боку праблемных эканамічных пытанняў».

Як мяркуе Барыс Жаліба:

- Тэмпы імпарту з Расеі куды большыя, чым экспарту беларускіх тавараў, а таму і назіраем такую сітуацыю. І тут трэба адзначыць, што адмоўнае сальда з Расеяй было заўсёды. Мы купляем расейскую нафту і газ, гэта даволі вялікія аб'ёмы. У Беларусі вельмі энергаёмістая вытворчасць. Аўстрыя, напрыклад, купляе 8 млрд. кубаметраў газу, а яе эканоміка па ўнутраным валавым прадукце ў некалькі разоў большая, чым беларуская. Таму мы плацім у валюце даволі вялікія сумы Расеі.

- Але сальда павялічылася аж на $3,3 мільярда. Гэта даволі шмат...

- Сёлета добра папрацаваў Рассельгаснагляд. Дзякуючы яго намаганням, у нас сельскагаспадарчы экспарт у Расею вельмі запаволіўся і нават скараціўся. Расейцы паставілі шлагбаум на шляху быццам бы няякаснай беларускага прадукцыі, хаця ўсім вядома, што справа абсалютна не ў гэтым. Проста яны такім чынам абараняюць свой рынак ад беларускіх тавараў. Таму адмоўнае сальда ў гандлі расце і набывае пагрозлівыя сумы. Калі ўрад нічога не будзе рабіць у гэтым кірунку, то сітуацыя толькі пагоршыцца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках