10 траўня 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі жорстка раскрытыкавалі Лукашэнку

18
У Арменіі жорстка раскрытыкавалі Лукашэнку

Беларускі дыктатар далей выдае змест закрытых сустрэч.

Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Арменіі Арман Егаян пракаментаваў словы Лукашэнкі на адрас Нікола Пашыняна з пытаннем, чаму Пашынян «не гаворыць аб продажы зброі Азербайджану з боку Расеі», піша tut.by са спасылкай на «Арменпрэс».

«На жаль, Лукашэнка далей практыкуе выдаванне зместу закрытых сустрэч. На жаль, Лукашэнка чарговым разам абвясціў толькі тое, што сказаў ён, і не сказаў пра тое, якія адказы ён атрымаў ад прэм'ер-міністра Арменіі», - заявіў Егаян.

Паводле ягоных слоў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заўсёды ў размовах з Пуціным уздымаў пытанне продажу зброі Азербайджану з боку Расеі.

Нагадаем, раней падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ беларускі правадыр папракнуў прэм'ер-міністра Арменіі за тое, што той папракае ў пастаўках зброі Азербайджану толькі Беларусь.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках