7 траўня 2024, aўторак, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глеб можа прадоўжыць кар'еру ў Азіі

4
Глеб можа прадоўжыць кар'еру ў Азіі
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Беларускаму паўабаронцу паступіла добрая прапанова з адной азіяцкай лігі.

Журналіст АНТ Андрэй Бандарэнка распавёў пра тое, якія футбалісты пакінуць БАТЭ, піша «Трыбуна».

«Ёсць меркаванне, што такім моцным, як у гэтым сезоне (як у матчы з ПАОК) БАТЭ ўжо не будзе. Паводле маёй інфармацыі, у многіх гульцоў ёсць выдатныя варыянты працягу кар'еры, у тым ліку ў топ-чэмпіянатах. І многія сур'ёзна хочуць сысці. І, напэўна, гэта правільна, умоўныя Драгун, Шчарбіцкі, Іваніч, Сігневіч ужо даўно перараслі ўзровень беларускага чэмпіянату, што сваёй гульнёй і пацвердзілі. Можа пакінуць каманду і Глеб - у яго ёсць добрая прапанова з адной азіяцкай лігі.

У наступным годзе гэта будзе, магчыма, іншы БАТЭ, і цяпер самы час сказаць дзякуй гэтай камандзе», - сказаў Бандарэнка ў эфіры праграмы «Контуры».

Сёння а 15.00 пасля лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы стала вядома, што БАТЭ згуляе з «Арсеналам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках