Мікалай Сігневіч падпісаў кантракт з лідарам чэмпіянату Вугоршчыны
- 21.12.2018, 18:36
- 7,752
Беларускі нападнік стаў гульцом «Феранцвароша».
Беларускі нападнік Мікалай Сігневіч стаў гульцом «Ферацвароша». Кантракт разлічаны на 2,5 года, паведамляе «Трибуна».
Летась Сігневіч правёў 23 матчы ў вышэйшай лізе і забіў 6 галоў. У 4 гульнях групавога этапу Лігі Еўропы на рахунку 26-гадовага форварда тры забітых мячы.
Пасля 18 гульняў «Феранцварош» з 39 баламі лідзіруе ў чэмпіянаце Вугоршчыны. З Лігі Еўропы каманда вылецела ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе, саступіўшы «Макабі» (Тэль-Авіў).