7 траўня 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік раёна Менска бясплатна атрымлівае прадукты з крамы

15
Кіраўнік раёна Менска бясплатна атрымлівае прадукты з крамы

Што пра гэта вядома праз тыдзень?

Тыдзень таму на нарадзе Лукашэнкі з актывам Менгарвыканкама старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што адзін з кіраўнікоў раёнаў сталіцы знахабіўся да такой ступені, што бясплатна атрымлівае прадуктовыя наборы з крамы. Што змянілася за сем дзён пасля гэтай заявы? Высветлілі журналісты tut.by.

Кіраўнік КДБ сказаў, што адзін з дзейных кіраўнікоў раённай адміністрацыі, які ўзначальвае тэрытарыяльную антыкарупцыйную камісію, знахабіўся да такой ступені, што кожны тыдзень па чацвяргах бясплатна атрымлівае прадуктовы набор з адной з сеткавых крамаў.

- Як быццам жыве ў галодныя часы дэфіцыту. Сорамна казаць, але звычайныя рыба, курыца, алей, пельмені і нават марозіва - гэта набор штотыднёвага пайка чыноўніка. Прычым заказы паступаюць не толькі ад яго і ягонай жонкі, але і ад іх сваякоў, - распавёў Вакульчык.

Праз сем дзён пасля гэтай заявы ніводзін з дзевяці кіраўнікоў раёнаў Менска не звольнены. Усе яны значацца дзейнымі кіраўнікамі на сайтах адміністрацый.

У Менгарвыканкаме кажуць, што ніводзін з кіраўнікоў раёнаў не з'яўляецца у 2018 годзе старшынём антыкарупцыйнай камісіі. А ў прэс-службе КДБ паведамляюць, што інфармацыя, агучаная Валерыем Вакульчыкам, адпавядае рэчаіснасці.

У выніку атрымліваецца супярэчнасць у заявах дзвюх дзяржаўных структур.

У прэс-службе ўстановы кажуць, што гаворка магла ісці і пра такога кіраўніка раёна, які ўзначальваў антыкарупцыйную камісію раней. А Валерый Вакульчык мог проста абмовіцца, як і ўсе людзі, таму што супярэчнасць толькі ў заканчэнні.

На пытанне аб далейшых працэсуальных дзеяннях у дачыненні да менскага чыноўніка ў КДБ адказалі: «Цяпер без каментароў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках