Лаўрынас Кашчунас: Згадкі, што рэжым Лукашэнкі можа мяняцца - поўная лухта
11- 1.02.2018, 16:59
- 21,772
Дэпутат літоўскага парламента мяркуе, што ў Беларусі дамінуюць расейскія СМІ.
Пра гэта заявіў дэпутат літоўскага парламента Лаўрынас Кашчунас, каментуючы блакаванне сайта Сharter97.org:
- Я ацэньваю гэты крок катэгарычна негатыўна. Гэта яшчэ раз даводзіць, што ўся «лібералізацыя», згадкі, што рэжым Лукашэнкі можа мяняцца - поўная лухта. Калі ты чагосьці баішся і ідзеш на блакаванне незалежнага сайта - гэта несур'ёзна. Такія дзеянні не дапушчальныя ў дэмакратычных краінах. Я надта катэгарычна ацэньваю такія дзеянні беларускіх уладаў.
- Сайт Сharter97.org - вядучы інфармацыйны партал, які чытае блізу 3-х мільёнаў наведвальнікаў за месяц. Як яго блакаванне можа адбіцца на інфармацыйнай прасторы Беларусі?
- Усё вельмі проста. Калі не будзе ніякай альтэрнатывы расейскім СМІ - то гэта будзе спрыяць Крамлю. Блакаванне «Хартыі-97» - гэта яшчэ адзін крок, які прывядзе да таго, што расейскія медыі ўмацуюць свае пазіцыі ў Беларусі.
- Беларусь вельмі інтэграваная ў вайсковы саюз з Расеяй. Можна ўспомніць вучэнні «Захад-2017», якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Ці пагражае гэтая сітуацыя краінам Балтыі?
- Мы аналізуем, наколькі рэжым Лукашэнкі можа быць небяспечны для Балтыйскага рэгіёну. Няўзброеным вокам бачна, што магчымасці і поле дзеяння афіцыйнага Менска звужаюцца. Беларусь губляе свой суверэнітэт.
- Як павінен адрэагаваць Захад на блакаванне сайта Сharter97.org?
- Павінна быць больш моцная рэакцыя на блакаванне Сharter97.org. Еўрапейскія палітыкі памыляюцца, калі думаюць, што з рэжымам Лукашэнкі можна гуляць. Добрым контраргументам магло б стаць узмацненне фінансавання незалежных СМІ ў Беларусі, каб яны атрымалі больш свабодных рэсурсаў.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.
Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»