5 траўня 2024, Нядзеля, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся суд над палітвязнем Святаславам Барановічам

4
Пачаўся суд над палітвязнем Святаславам Барановічам
СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ

Справу разглядаюць у судзе Маскоўскага раёна Менска.

У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд справы Святаслава Барановіча, які абвінавачваецца ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў, паведамляе «Белсат».

Яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка.

Інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка мінулага года пасля санкцыянаванага «Марша недармаедаў» у Менску. Баранавіч спрабаваў «адбіць» у міліцыянтаў у цывільным людзей, якіх затрымлівалі ў тралейбусе №37 на прыпынку «Плошча Бангалор». Сярод затрыманых былі як удзельнікі акцыі, так і звычайныя пасажыры тралейбуса.

Самога Барановіча затрымалі праз паўгода - 3 кастрычніка. Яго змясцілі ў СІЗА №1 Менска.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, першапачаткова справа была распачатая паводле артыкула 339 КК Беларусі («Хуліганства»), а пазней абвінавачванне перакваліфікавалі ў артыкул 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Паводле гэтага артыкула яму пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Удзельнікі форуму «Свабоду палітвязням Беларусі», у тым ліку Ганна Шапуцька, Алег Воўчак, Павел Севярынец, Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, Вольга Нікалайчык, Мікалай Аўтуховіч і іншыя, прагаласавалі за ўключэнне Святаслава Барановіча ў спіс палітвязняў, бо ўважаюць ягоную справу за «відавочны пераслед паводле палітычных матываў».

Яны заклікаюць праваабаронцаў і палітыкаў Беларусі далучыцца да кампаніі салідарнасці са Святаславам Барановічам.

Каардынатарка форуму Ганна Шапуцька распавяла, чаму галасавала за прызнанне Барановіча палітвязням.

«Паводле маіх звестак, інцыдэнт, за які завялі справу на Святаслава Барановіча, адбываўся так. Пасля «Марша абураных беларусаў» невядомыя пачалі затрымліваць удзельнікаў маршу - маладых анархістаў, якія спрабавалі паехаць на тралейбусе ад плошчы Бангалор. Прычым, гэтыя людзі былі ў цывільным і не прадставіліся, што яны міліцыянты. Пачалася бойка, у якой узяў удзел Святаслаў Барановіч. Але і ён, як іншыя, не ведаў, што перад ім супрацоўнікі міліцыі, бо яны не назваліся і былі ў цывільным. Ён мог прыняць гэтых людзей за хуліганаў і, адпаведна, супраціўляцца. Дык у чым ягоная віна? А тое, што ён пад арыштам нібыта прызнаў сябе вінаватым - дык гэта таксама зразумела. Націснулі на чалавека, бо добра ведаюць ягоныя палітычныя погляды, і вось помсцяць», - кажа Ганна Шапуцька.

«Мы вельмі ўсхваляваныя і абураныя такім беззаконнем праваахоўных органаў і патрабуем правесці пракурорскую праверку дзеянняў супрацоўнікаў, якія 2017.03.15 на працы без формы і знакаў адрознення, без службовага пасведчання, гвалтоўна, па-бандыцку напалі на мірных менчукоў, дзейнічалі нахабна, непрафесійна, нягледзячы на тое, што згодна з п.10 р.3 «Правіл прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» яны абавязаныя пры размовах з грамадзянамі праяўляць цярпенне, ветлівасць, тактоўнасць, добразычлівасць і павагу», - сказана ў звароце праваабаронцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках