5 траўня 2024, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок: Дапамагчы Жамчужнаму можна з дапамогай акцый пратэсту ля калоніі

Мікалай Дзядок: Дапамагчы Жамчужнаму можна з дапамогай акцый пратэсту ля калоніі
МІКАЛАЙ ДЗЯДОК

Трэба распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязня.

Былы палітвязень Мікалай Дзядок распавёў «Радыё Рацыя», чаму ў Горацкай калоніі здзекуюцца з палітвязня Міхаіла Жамчужнага і да чаго гэта можа прывесці.

Як паведамляў раней сайт Charter97.org, з пачатку жніўня 2017 года адміністрацыя калоніі №9 у Горках, дзе адбывае пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны, выносіць яму спагнанні за адмовы пераходзіць у атрад, сфармаваны са зняволеных з «нізкім статусам». За гэта палітвязня стала караюць штрафным ізалятарам ці змяшчэннем у ПКТ.

- Цяжка сказаць, чым скончыцца гэтае супрацьстаянне. Усё будзе залежаць ад стойкасці Жамчужнага. Думаю, альбо адміністрацыя дасць «задні ход» і перавядзе яго ў іншы атрад (што малаімаверна), альбо ён будзе сядзець у штрафным ізалятары і ПКТ да канца тэрміну, альбо адправяць адтуль жа на турэмны рэжым. Будзе нешта з гэтых трох варыянтаў, - мяркуе Мікалай Дзядок.

- Чаму адміністрацыя так цісне на Жамчужнага, чаго дамагаецца?

- Думаю, відавочна, за што здзекуюцца. За тое, што Міхаіл Жамчужны - «палітычны».

- Чым яму можна дапамагчы ў гэтай сітуацыі?

- Дапамагчы можна праз распаўсюд інфармацыі і акцыі пратэсту ля калоніі. А таксама трэба ціснуць (наколькі гэта магчыма) на супрацоўнікаў калоніі. Скаргі тут ужо наўрад ці дапамогуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках