6 траўня 2024, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэуш Маравецкі: Польшча супраць будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»

5
Матэуш Маравецкі: Польшча супраць будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»
МАТЭУШ МАРАВЕЦКІ

Чаму Польшча супраць павелічэння паставак газу з Расеі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі запрасіў канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель на ўрачыстыя цырымоніі з нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы.

16 лютага кіраўнік польскага і нямецкага ўрадаў сустрэліся ў Бэрліне, паведамляе «Польскае радыё».

Маравецкі і Мэркель абмеркавалі праблемы міграцыйнай палітыкі, сітуацыю польскай дыяспары ў Нямеччыне, а таксама праект газаправода Nord Stream II.

Падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы Матэуш Маравецкі адзначыў, што ў апошнім пытанні пазіцыі Бэрліна і Варшавы разыходзяцца:

«Мы не згодныя з такім падыходам, што гэты праект нібыта прадугледжвае дыверсіфікацыю паставак, бо гэта будзе газ ад таго ж самага пастаўшчыка, які пастаўляецца іншым шляхам. Мы гаворым пра рызыку, звязаную з тым, што ад транзіту газу будзе адрэзаная Украіна. Канцлерка Мэркель згодна з тым, што гэтага нельга дапусціць».

Кіраўнікі польскага і нямецкага ўрадаў абмеркавалі пытанні абароны, працэс выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу, а таксама гістарычныя пытанні, у тым ліку Другую сусветную вайну. У гэтым кантэксце канцлерка Мэркель падкрэсліла, што менавіта Нямеччына нясе адказнасць за Халакост.

Адзначым, што 17 лютага прэм'ер Польшчы адправіцца ў Мюнхен, дзе возьме ўдзел у канферэнцыі па бяспецы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках