6 траўня 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Абрамовіч уклаўся ў Telegram

7
Раман Абрамовіч уклаўся ў Telegram
Раман Абрамовіч
ФОТА: PAP/EPA/ANDY RAIN

Як паведамляюць крыніцы «Ведомостей», расейскі бізнэсовец Раман Абрамовіч мог укласці ў мэсэнджар Telegram да $300 млн.

Заснавальнік мэсэнджара Telegram Павел Дураў даў справаздачу перад Камісіяй каштоўных папер і біржаў ЗША (SEC) пра прыцягненне $850 млн ад 81 інвестара. Пра гэта паведамляюць ««Ведомости».

У іх фігуруюць дзве кампаніі, зарэгістраваныя на Брытанскіх Віргінскіх выспах, - Telegram Group Inc. і TON Issuer Inc. Абедзвюма кіруюць Павел і Мікалай Дуравы.

Першы плацеж ад інвестараў паступіў 29 студзеня 2018 г., вынікае са справаздачы. У ім адзначаецца, што прыцягнутыя $850 млн не будуць выдаткаваныя на ўзнагароджанне братам Дураў. Грошы патрэбныя на развіццё новай блокчэйн-платформы Telegram Open Network (TON) з уласнай крыптавалютай і мэсэнджара Telegram.

Са слоў крыніц, адным з інвестараў стаў Раман Абрамовіч. Прадпрымальнік мог укласці ў мэсэнджар $300 млн. Крыніца, блізкая да Telegram, у гэтым сумняваецца: з яе звестак, сукупная доля інвестараў з расейскімі каранямі не перавышае 7%, а сярэдні чэк аднаго інвестара - $20 млн. Два іншыя суразмоўцы Ведомостей адзначаюць, што Абрамовіч быў адным з першых расейцаў, якія атрымалі права інвеставаць у кампаніі Дуравых.

Прадстаўнік Millhouse (гэтая кампанія кіруе актывамі Абрамовіча) Джон Ман адмовіўся ад каментароў.

Попыт на такены Telegram быў ажыятажны. Замест неабходных $850 млн інвестары падалі заяўкі на $3,8 млрд.

Telegram праводзіў не ICO ў звыклым сэнсе, удакладняе чалавек, які ведае працэдуру прыцягнення сродкаў інвестараў для TON Telegram. Хутчэй, гэта закрытае размяшчэнне каштоўных папер у звычайнай валюце - далярах і еўра. Інвестары купляюць правы на ўнутраную крыптавалюту праекта, так званыя Grams, але па іншаму пагадненню: пакуль не будзе запушчаны TON, гэта проста каштоўныя паперы, якія маюць на ўвазе ўдзел у будучым размеркаванні токенаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках