6 траўня 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыстайліст Станіслаў Гладчанка выйшаў у фінал на АГ 2018

5
Фрыстайліст Станіслаў Гладчанка выйшаў у фінал на АГ 2018
СТАНІСЛАЎ ГЛАДЧАНКА

Чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір не прайшоў кваліфікацыю.

Толькі адзін беларускі фрыстайліст адабраўся ў фінал мужчынскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане, піша tut.by.

23-гадовы дэбютант Гульняў Станіслаў Гладчанка зрабіў гэта ўжо пасля 1-й спробы ў кваліфікацыі, дзе атрымаў ацэнку 126,11 бала. Нейкі час ён нават быў у лідарах, але і многія спаборнікі дэманстравалі вельмі высокі ўзровень скачкоў, адсунуўшы беларуса на 4-е месца.

Квіт у фінал пасля 1-й спробы забяспечылі сабе таксама амерыканец Джонатан Лайліз (127,44), кітайцы Ці Гуанпу (126,70), Цзя Цоньян (126,55), расіянін Павел Кротаў (126,11) і канадзец Аліўе Рашон (124,34).

Яшчэ 6 квіткоў у фінал былі разыграныя пасля 2-й спробы кваліфікацыі, дзе канкурэнцыя была яшчэ больш вострай.

Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір у 1-й спробе выканаў якасны скачок, але нават вельмі высокай ацэнкі 120,80 не выстарчыла яму для простага трапляння ў фінал, ён апынуўся толькі 11-м.

Беларус Максім Гусцік у першай спробе сапсуў прызямленне і атрымаў ацэнку 92,92 бала, апынуўшыся на 18-й пазіцыі сярод 25 удзельнікаў.

Другая спроба Максіму Гусціку таксама не ўдалася (89,14 бала), і ён апынуўся за бортам фіналу, заняўшы на Алімпіядзе выніковае 22-е месца.

Антон Кушнір другую спробу выканаў лепш, чым першую, атрымаўшы 121,27 бала. Але і гэтага не дастаткова для выхаду ў фінал, да патрэбнай сумы ён не дабраў менш за паўбалла (0,45)...

Такім чынам, Антон Кушнір закончыў выступ пасля кваліфікацыі, заняўшы выніковае 13-е месца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках