6 траўня 2024, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны распавёў, колькі каштуе гадзіннік Пуціна

15
Аляксей Навальны распавёў, колькі каштуе гадзіннік Пуціна
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі палітык прадаўжае выкрываць карупцыю ў краіне.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін задэклараваў за шэсць гадоў 38 млн рублёў ($671 тысячу) заробку. Пры гэтым ягоная калекцыя гадзіннікаў, пра якую можна меркаваць з афіцыйных фота кіраўніка Крамля, ацэньваецца на 36 млн рублёў, паведамляе расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, піша "Гордон".

У відэасюжэце на сваёй старонцы ў YouTube ён адзначае: "Пуцін, мабыць, папрасіў авансам грошы за шэсць гадоў і ўсе іх выдаткаваў на гадзіннікі". Са слоў Навальнага, дэкларацыя аб даходах Пуціна - нахабны і беспардонны дакумент.

Навальны ўзначальвае Фонд барацьбы з карупцыяй, які займаецца расследаваннем фактаў незаконнага ўзбагачэння вышэйшых службовых асоб РФ.

Заробак прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў 2016 годзе, згодна з ягонай дэкларацыяй, склаў 8 млн 858 тысяч рублёў (прыкладна $156 тысяч)

У Мінфіне ЗША ў 2016 годзе сцвярджалі, што заробак расейскага прэзідэнта не адпавядае яго рэальнаму фінансаваму багаццю, нажытаму дзякуючы карупцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках