2 траўня 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Нам патрэбныя свабодныя і незалежныя СМІ

3
Генеральны сакратар NATO: Нам патрэбныя свабодныя і незалежныя СМІ
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: LIGA.NET

Найлепшы адказ на расейскую прапаганду - праўда.

Паўночнаатлантычны альянс павінен рознымі спосабамі супрацьстаяць умяшанню Расеі ў палітычныя сістэмы іншых краін, і выкарыстанне «яшчэ большай прапаганды» ў гэтым выпадку - не найлепшы спосаб. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг тэлеканалу CNBC у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.

«Мы бачылі шмат паведамленняў і шмат прыкладаў таго, як Расея ўмешваецца ў дэмакратычныя палітычныя працэсы ў многіх краінах, у тым ліку ў краінах NATO, і мы павінны мець магчымасць супрацьстаяць гэтаму рознымі спосабамі», - сказаў ён.

Прынамсі, з ягоных слоў, кіраўнікі абаронных міністэрстваў краін-чальцоў альянсу на сустрэчы ў Брусэлі ў мінулую сераду ўжо дамовіліся актывізаваць намаганні ў кібербяспецы, каб зламыснікам «было складаней пракрасціся ў сеткі краін NATO».

Аднак, акрамя гэтага, неабходна змагацца з умяшальніцтвам Расеі «фактамі», упэўнены генеральны сакратар NATO. «Я не думаю, што найлепшы спосаб адказваць на прапаганду і дэзінфармацыю яшчэ большай прапагандай, але фактамі і праўдай», - сказаў ён. «Для гэтага нам патрэбныя свабодныя, незалежныя СМІ», - удакладніў ён, падкрэсліўшы, што гэта «найлепшы спосаб забяспечыць свабодныя адкрытыя дэмакратычныя працэсы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках