11 траўня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX запусціла ракету са спадарожнікамі для раздачы Інтэрнэту

31
SpaceX запусціла ракету са спадарожнікамі для раздачы Інтэрнэту

На борце ракеты знаходзіцца гішпанскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Paz.

Ракета-носьбіт Falcon 9 стартавала з касмадрома Вандэнбэрг (ЗША, Каліфорнія). Трансляцыя запуску вялася на сайце карпарацыі SpaceX.

Запуск пераносіўся тройчы. Першапачаткова яго запланавалі на 17 лютага, але перанеслі на наступны дзень. Затым дату змянілі на 21 лютага. Аднак напярэдадні запуск зноў адклалі праз вецер.

На борце ракеты знаходзіцца гішпанскі тэлекамунікацыйны спадарожнік Paz. Ён павінен быў аўтаматычна аддзяліцца ад ракеты праз 11 хвілін пасля старту. Кіраўнік карпарацыі Ілон Маск напісаў у Twitter, што манеўр прайшоў удала.

Таксама на ракеце знаходзяцца спадарожнікі Microsat 2a і Microsat 2b, якія павінны стаць першымі ў праекце SpaceX пад назвай Starlink, у рамках якога ў космасе будуць размешчаныя некалькі тысяч спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках