У Таліне адсвяткавалі 100-годдзе Эстонскай Рэспублікі
3- 24.02.2018, 21:16
- 10,835
У парадзе ўдзельнічала больш за тысячу афіцэраў, а ў небе праляцелі знішчальнікі NATO.
24 лютага ў Эстоніі адзначаюць стагоддзе рэспублікі. У гонар свята ў Таліне на плошчы Вабадузе прайшоў ваенны парад, піша Delfi.

Яго прымала прэзідэнтка краіны Керсці Кальюлайд, а кіраваў камандавальнік сіламі абароны Эстоніі Рыха Тэрас. У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 1100 чалавек і блізу 100 адзінак тэхнікі і тры аркестры, уключаючы аркестр сухапутных войскаў ЗША.

Хаўруснікі былі прадстаўленыя ўзводамі з Фінляндыі, Францыі, Грузіі, Даніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Швэцыі, Украіны і ЗША, Вялікай Брытаніі і Даніі. Над горадам праляцела авіяцыя Эстоніі і краін-хаўруснікаў.


