27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Тысячы людзей бягуць з Венесуэлы

13
Фотафакт: Тысячы людзей бягуць з Венесуэлы
ФОТА: EPA

Жыхары краіны бягуць ад голаду і злачыннасці ў суседнюю Калумбію.

На фотаздымках адлюстраваны масавы зыход бежанцаў праз мост Сымона Балівара ў суседнюю Калумбію, піша Daily Mail (пераклад - bigpicture.ru).

Яны ратуюцца ад голаду і гвалту, якія ахапілі Венесуэлу. Калумбія выправіла дадатковыя патрулі на ахову мяжы, пасля таго як за апошнія паўгода краіна прыняла больш за паўмільёна мігрантаў. Венесуэла таксама зрабіла больш жорсткім памежны кантроль, каб спыніць плынь бежанцаў.

Фото: epa

Цяжкія эканамічныя варункі прывялі да разгулу злачыннасці ў некаторых раёнах сталіцы Венесуэлы Каракаса: бандыты рабуюць грузавікі з харчаваннем, як у фільме «Шалёны Макс». Паводле звестак агенцтва Reuters, у студзені было зафіксавана 162 выпадкі рабавання, 42 з іх – напады на грузавікі.

Фото: epa

У Венесуэле на гэты момант адзін з самых высокіх паказнікаў узроўню забойстваў у свеце. Кіроўцам не дазваляецца мець пры сабе зброю, таму яны фармуюць канвоі для абароны. Кіроўцы папярэджваюць адзін аднаго пра небяспекі на дарогах і стараюцца перасоўвацца хутчэй.

Фото: epa

Мноства венесуэльцаў пакінулі дамы ў пошуках пражытку. Масавая міграцыя насельніцтва ўраду не падабаецца, і ён прыкладае ўсе намаганні, каб умацаваць межы.

Фото: epa

Падчас візіту ў памежны горад у эпіцэнтры нарастальнага міграцыйнага крызісу ў Калумбіі прэзідэнт Хуан Мануэль Сантас абвесціў пра новыя меры, прынятыя для стрымлівання плыні венесуэльскіх бежанцаў.

Фото: epa

«Калумбія ніколі не была ў такой сітуацыі, з якой сутыкнулася сёння», – сказаў Сантас.

Плынь мігрантаў у Калумбію рэзка вырасла пасля таго, як венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура прыняў меры для кансалідацыі ўлады, а эканоміка краіны рэзка ўпала. У цяперашні час у Калумбіі налічваецца 600 000 венесуэльцаў – удвая больш, чым паўгода таму. Але некаторыя спецыялісты мяркуюць, што гэты лік нашмат большы.

Хваля міграцыі накрыла Калумбію ў няпросты для яе час, калі краіна пачала папраўляцца пасля заканчэння больш чым 50-гадовага ўзброенага канфлікту. Многія венесуэльцы прыбываюць нелегальна і маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Фото: epa

«Гэта трагедыя. І я хачу паўтарыць прэзідэнту Мадуру: гэта вынік вашай палітыкі», – кажа Сантас.

Больш за дзве тысячы вайскоўцаў будуць выпраўленыя на патруляванне грунтавых дарог на мяжы з Венесуэлай. Новае падраздзяленне для кантролю мігрантаў будзе патруляваць грамадскія месцы, дзе збіраюцца ўцекачы, і кантраляваць такія пытанні, як прастытуцыя, якія з'явіліся на хвалі міграцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках