24 траўня 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст у Менску: Лягу пад тэхніку і не пушчу яе сюды!

18
Пратэст у Менску: Лягу пад тэхніку і не пушчу яе сюды!

У Менску інваліды пратэстуюць супраць ушчыльнення на вуліцы Якубоўскага.

Чарговае ўшчыльненне, толькі на гэты раз 16-павярховы двухкорпусны дом хочуць змясціць у зоне безбар'ернага асяродку для інвалідаў зроку. Пастанову прыняў Лукашэнка. Але жыхары – пратэстуюць.

Усе гэтыя людзі, жыхары дамоў на вуліцы Якубоўскага, інваліды зроку, прыйшлі сюды, каб выказаць свой пратэст супраць будаўніцтва 16-павярховага дома на месцы, дзе яны звычайна адпачываюць, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Грамадскіх слуханняў не праводзілася, будаўніцтва запланаванае з парушэннем дэтальнага плану горада, надзел не пазначаны і на публічнай кадастравай мапе. Жыхары пра новы дом даведаліся выпадкова. Як высветлілася, дазвол на будаўніцтва выдадзены ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Забудоўнік – «Завод эфектыўных прамысловых канструкцый», дырэктар якога – родны брат хакеіста Вадзіма Салея, які гуляў у камандзе Лукашэнкі.

Удзельнікі сходу:

– Нам і так у вачах цемра, тут яшчэ дом пабудуюць – цемра, то што вы хочаце, думаеце, сляпыя не хочуць свету бачыць?! Што вы робіце! Ляжам тут і ляжацьмем! І вы нам нічога не зробіце!

– Месца ім мала!

– Я таксама лягу пад тэхніку і не пушчу яе сюды!

– Не пусцім!!!

Вуліца Якубоўскага вядомая інфраструктурай для невідушчых і людзей з дрэнным зрокам. Тут жывуць, тут размяшчаецца прадпрыемствы для інвалідаў зроку, паўсюль парэнчы. Зона пад будаўніцтва – частка безбар'ернага асяродку, тэрыторыя рэкрэацыі для невідушчых.

«Увогуле нам няма куды выйсці. Хай тады нас абцягнуць калючым дротам, па-іншаму ніяк, я бачу, як Фрунзенскі раён да нас ставіцца», – кажа мясцовая жыхарка Надзея Скуратава.

«Так клапоцяцца пра нас. А рэальна ніякага клопату няма, ні тут, ні ў паліклініцы, нідзе. Гэта ўсё хлусня», – сцвярджаюць удзельнікі сходу.

Новы дом зойме ўсю вольную прастору, інтэнсіўнасць руху значна павялічыцца, з'явяцца новыя праезды для машынаў, паркоўкі. Новабудоўля перакрые ад сонца дом, у якім жывуць інваліды зроку. Жыхары ўжо не ўпершыню арганізуюць сход, збіралі подпісы.

«Вось так, прэзідэнт вылучыў надзел, але неяк дакументальна... трэба запыт пісаць, мы тут не юрысты, трэба пісьмовы зварот скласці. Звярнуліся на Варанянскага, 50, там сказалі, што калі ў вас будзе нейкая перапіска, тады мы будзем вам дапамагаць», – кажа мясцовы жыхар Дзмітрый Бадун.

Звычайна дазвол на будаўніцтва выдае адміністрацыя раёна, які кантралюецца шматлікімі структурамі, а іх пастанова можа быць скасаваная. Указ Лукашэнкі можа быць скасаваны толькі самім Лукашэнкам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках