18 траўня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп: Амерыканскі народ павінен згуртавацца

Дональд Трамп: Амерыканскі народ павінен згуртавацца
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША заклікаў амерыканскую нацыю да адзінства.

У інтэрв'ю тэлеканалу Fox News прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціў, што амерыканскаму народу неабходна згуртавацца, нягледзячы на палітычныя супярэчнасці, піша «Гордон».

Ён падкрэсліў, што многія людзі хочуць падзяліць амерыканцаў, аднак нацыі трэба аб'яднацца.

На пытанне пра дасягненні Трампа цягам першага года прэзідэнцтва ён адказаў, што мае шмат добрых ідэй.

«Я думаю, што ў мяне было шмат добрых ідэй і ў мяне шмат энэргіі. Я раблю ўсё... Я не думаю, што якая-небудзь адміністрацыя зрабіла столькі, колькі мы зрабілі ў першы год», – адзначыў Трамп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках