24 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Кібератаку на алімпійскі Пхенчхан здзейснілі расейскія шпіёны

6
Washington Post: Кібератаку на алімпійскі Пхенчхан здзейснілі расейскія шпіёны

Атаку правялі такім чынам, каб падозранні ўпалі на КНДР.

Расейскія вайсковыя шпіёны здзейснілі кібератаку на некалькі сотняў кампутараў, якія выкарыстоўваюцца арганізатарамі зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхенчхане, паведаміла газета Washington Post са спасылкай на дзве крыніцы ў амерыканскай выведцы, паведамляе «Гордон».

Паводле словаў суразмоўцаў, атаку правялі такім чынам, каб падозранні ўпалі на КНДР. Гэта называюць «аперацыямі пад ілжывым сцягам».

Кібератака была здзейсненая 9 лютага. У той вечар зафіксавалі збоі ў вяшчальных сістэмах і на вэб-сайце Алімпіяды. Многія ўдзельнікі не змаглі раздрукаваць квіткі на цырымонію адкрыцця, у выніку чаго былі пустыя месцы.

Некаторыя амерыканскія чыноўнікі занепакоеныя, што Расея можа паспрабаваць сарваць цырымонію закрыцця Алімпіяды.

Паводле звестак амерыканскай выведкі, на стан пачатку лютага Галоўная выведвальная ўправа Генштаба РФ мела доступ да 300 кампутараў, звязаных з Алімпіядай. Ці мае гэта дачыненне да збояў, незразумела.

Паводле інфармацыі спецслужбаў краінаў Захаду, у мінулым месяцы ГРУ узламала роўтары ў Паўднёвай Карэі і ўжыла новыя шкодныя праграмы ў дзень пачатку Алімпіяды, піша газета. Паводле словаў чыноўнікаў, гэта можа забяспечыць збор выведвальных дадзеных або сеткавыя атакі.

10 лютага паведамлялася, што падчас адкрыцця зімовай Алімпіяды былі парушэнні ў працы некрытычнай інфраструктуры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках