16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракетны ўдар па Крыме: серыю траплянняў у Алушце паказалі на відэа

4
Ракетны ўдар па Крыме: серыю траплянняў у Алушце паказалі на відэа

УСУ эфектна знішчылі цэлі.

23 траўня УСУ нанеслі серыю дакладных удараў па Крыме, білі па цэлям у Ялце, Сімферопалі, Еўпаторыі, Саках, Севастопалі, Джанкоі і Алушце.

Відэа менавіта з апошняга горада апублікавалі ў Telegram-канале "Украіна 365". На запісе паказалі не менш як чатыры выбухі ў Алушце, таксама можна заўважыць зваротны запознены запуск ракеты, як мяркуецца, сістэмы СПА акупантаў.

У крымскіх пабліках сцвярджаюць, што ў кірунку населенага пункта Гвардзейскае Сімферопальскага раёна па трасе на вялікай хуткасці праехалі некалькі «хуткіх» і пажарных машын.

Аб удары па Алушце заявіў і «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў. У партызанскім руху «Атэш» у той жа час заявілі, што ўкраінскія абаронцы патрапілі, як мяркуецца, па вайсковым гарадку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках