18 траўня 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдоўскі журналіст падаў у суд на Дадона

1
Малдоўскі журналіст падаў у суд на Дадона
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы забараніў Канстанціну Грыгарыцэ прысутнічаць на брыфінгах і прэс-канферэнцыях.

Фотажурналіст аднаго з малдаўскіх СМІ, чалец Асацыяцыі незалежнай прэсы Канстанцін Грыгарыцэ падаў у суд на прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона за тое, што яму забаранілі прысутнічаць на брыфінгах і прэс-канферэнцыях прэзідэнта.

Пра гэта журналіст паведаміў уласнаму карэспандэнту Укрінфарм у Малдове і апавёў пра тое, як ён стаў «непажаданай персонай» на прэзідэнцкіх мерапрыемствах.

«Падчас адной з прэс-канферэнцый я надумаў задаць прэзідэнту Ігару Дадону пытанне, чаму прэзідэнт прасіў прабачэння за малдаванаў перад прыднястроўцамі (за ўзброены канфлікт на Днястры вясной-летам 1992 года) падчас ягонай сустрэчы з лідарам непрызнанага Прыднястроўя Вадзімам Краснасельскім. Я “адважыўся” спытацца, як можна прасіць прабачэння перад тымі, хто ў нас страляў з аўтаматаў і танкаў, пасля чаго перадаў прэзідэнту “дыплом” з напісаным мною вершам», – апавёў Грыгарыцэ.

Журналіст адзначыў, што пасля гэтага яго перасталі пускаць на брыфінгі і прэс-канферэнцыі прэзідэнта Малдовы, не тлумачачы прычынаў такой пастановы, што стала падставай для ягонага звароту ў суд за парушэнне прынцыпаў свабоднай журналістыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках